Вы тут

Зямля пад жыллё падаражэла на 12%


Кадастравы кошт зямельнага ўчастка ў 25 сотак пад жылую сядзібную забудову ў Мінскім раёне складае ў сярэднім 31 тысячу рублёў.

Нагадаю, што сёлета ў Нацыянальным кадастравым агенцтве завяршыліся работы па кадастравай ацэнцы зямель жылой сядзібнай зоны і рэкрэацыйнай зоны. У чэрвені матэрыялы былі накіраваны на разгляд і зацвярджэнне ў мясцовыя органы ўлады. Найбольш высокі кадастравы кошт зямель сярод сельскіх населеных пунктаў быў зафіксаваны ў Мінскім раёне (у сярэднім 30,8 тысячы рублёў за ўчастак у 25 сотак), у Дзяржынскім і Смалявіцкім (7—7,8 тысячы), у Брэсцкім і Гомельскім раёнах (ад 5,6 тысячы да 8,9 тысячы рублёў), адзначыў намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзмітрый Рытвінскі.


Спецыялісты дзяржаўнага агенцтва паведамляюць, што кошт зямель павялічвае блізкасць буйнога горада ці райцэнтра, прыпынкаў чыгуначнага транспарту, міжнародных і рэспубліканскіх аўтадарог, буйных вадаёмаў, вадасховішчаў, рэк і азёр, а таксама наяўнасць асфальтаванага пад'езда і высокая колькасць насельніцтва. Пры разліку кадастравага кошту зямель сельскіх населеных пунктаў у абласных раёнах і Дзяржынскім раёне ўлічваліся таксама наяўнасць або магчымасць падключэння да інжынерных камунікацый (газа-, вода-, цеплазабеспячэнне, водаадвядзенне і электразабеспячэнне) у ацэначнай зоне, а не на канкрэтным зямельным участку. Астатнія землі ацэнены без уліку гэтых фактараў.

У параўнанні з вынікамі мінулых кадастравых ацэнак, большасць якіх былі праведзены па стане на 1 студзеня 2010 года, кадастравы кошт зямель пад жылую сядзібную забудову ў сельскіх населеных пунктах Беларусі вырас у 7 разоў у рублёвым выражэнні, у доларавым — на 12%. Павелічэнне кошту ў беларускіх рублях звязана са змяненнем курса нацыянальнай валюты з даты мінулай кадастравай ацэнкі зямель, у доларах — са змяненнем цэн на рынку нерухомасці і з улікам іншых фактараў, якія ўплываюць на кошт. Дзмітрый Рытвінскі падкрэсліў, што працэс кадастравай ацэнкі зямель нельга лічыць завершаным. Застаўся важны этап — зацвярджэнне мясцовымі выканкамамі кадастравага кошту зямель і ўнясенне зацверджаных вынікаў у рэгістр кошту зямель, зямельных участкаў Дзяржаўнага зямельнага кадастру. Толькі пасля гэтага грамадзяне і юрыдычныя асобы змогуць выкарыстоўваць кадастравы кошт для мэт, прадугледжаных заканадаўствам, за выключэннем падаткаабкладання. А вось для мэт падаткаабкладання кадастравы кошт стане даступны з першых дзён наступнага года.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.