Экспазіцыя «Залатая калекцыя беларускага жывапісу і графікі» была даступная пад адкрытым небам, на плошчы Якуба Коласа, чатыры месяцы, а завершыцца яна 15 верасня. Работы 35 беларускіх жывапісцаў паглядзелі больш за 3 млн чалавек.
Па словах арганізатараў, упершыню экспанаты вытрымалі і ўмовы надвор’я, і нават не пацярпелі ад аматараў графіці. Выставачны праект «Мастак і горад» ужо чацвёрты год праходзіць у фармаце прыватна-дзяржаўнага партнёрства з удзелам банка ВТБ (Беларусь), Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Сярод выстаўленых твораў можна было ўбачыць работы Зоі Літвінавай, Уладзіміра Савіча, Гаўрыіла Вашчанкі. Рэпрадукцыі суправаджала апісанне на рускай, беларускай і англійскай мовах.
“Людзі выкладваюць фатаграфіі ў сацыяльных сетках, абмяркоўваюць, спрачаюцца. Праекты паблік-арта — выдатная платформа для публічнага абмеркавання пытанняў культуры і мастацтва”, — адзначае дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Наталля ШАРАНГОВІЧ.
У наступным годзе культурны праект стартуе таксама ў красавіку.
Святлана БАРЫСЕНКА
Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.