Наведнікі сталічнай выставы «Зоаіндустрыя. Восень - 2017» сустрэлі каля 200 катоў больш за дваццаць розных парод. Вушастыя арыенталы і шатландскія віславухія, гіганты мэйн-куны і вытанчаныя абісінскія кошкі, вядомыя "брытанцы", голыя сфінксы, забіякі корніш-рэкс і многія іншыя.
Спецыяльна да восеньскіх святаў хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў і вырабаў на тэму "Самы дзіўны кот выставы", паспрачацца ў віктарыне на кашэчую тэму і інтэрактыўнай гульне з сапраўднай коткай "Загадкі ката вучонага".
Конкурсная праграма прайшла і для катоў. Выбіралі самага цяжкага, самага выхаванага і самага гаваркога.
Традыцыйна на выставе можна было выбраць сабе кацяня, атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў па доглядзе за жывёламі.
Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!