Вы тут

Без гучных слоў!


Марафон мерапрыемстваў, прысвечаных 15-годдзю грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», праходзіць гэтымі днямі ў нашай краіне.


Як адзначаюць у арганізацыі, самая вялікая яе каштоўнасць — гэта каманда Саюза моладзі, якая аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах каля паўмільёна неабыякавых юнакоў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 31 года: тых, хто не жадае сядзець склаўшы рукі, а гатовы прыкласці свае сілы і выкарыстаць здольнасці для таго, каб зрабіць жыццё (і сваё, і сваіх аднагодкаў) больш яркім, цікавым і асэнсаваным.

За брэндам «БРСМ» сёння стаіць цэлы шэраг знакавых праектаў патрыятычнай накіраванасці: «Кветкі Вялікай Перамогі!», «Адкрыты дыялог», «Дзень вышыванкі» і іншых. БРСМ — гэта таксама рух маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, які аб'яднаў больш як 15,5 тысячы маладых людзей. Арганізацыя другаснай занятасці моладзі і студатрадаўскі рух. 35 тысяч валанцёраў руху «Добрае сэрца», якія аказваюць дабрачынную дапамогу ветэранам, маладым інвалідам, дзецям-сіротам, дапамагаюць аднаўляць і добраўпарадкаваць храмы, працуюць на міжнародных спартыўных мерапрыемствах. БРСМ — гэта праекты «100 ідэй для Беларусі» і «100 ідэй для СНД», «Уладар сяла» і «Алімпія», «Студэнт года» і «Акадэмія мужнасці», маладзёжная лабараторыя сацыялагічных даследаванняў, шматвектарнае маладзёжнае супрацоўніцтва (міжнародныя лагеры «Бе-Lа-Русь», «Дружба», міжнародны конкурс грацыі і артыстычнага майстэрства «Каралева Вясна», фестываль «Моладзь за Саюзную дзяржаву»)...

Учора, у дзень святкавання 15-годдзя грамадскага маладзёжнага аб'яднання, у рамках дабрачыннай акцыі «950 добрых спраў» мінская гарадская арганізацыя БРСМ падарыла свята выхаванцам дзіцячага дома №5 г. Мінска. Падчас акцыі адбыўся «Адкрыты дыялог» з удзелам кіраўнікоў Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ розных гадоў, якія падзяліліся з юнакамі і дзяўчатамі сакрэтам поспеху і расказалі, як не памыліцца з выбарам будучай прафесіі.

Моладзь Брэста адзначыла 15-годдзе БРСМ працоўнай акцыяй на будоўлі маладзёжнага патрыятычнага цэнтра. Маладзёжны дэсант займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі і навядзеннем парадку ўнутры памяшкання.

У Баранавіцкім раёне пройдуць форум-пляцоўка для маладзёжных лідараў Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, велапрабег, працоўная акцыя і круглы стол з ветэранамі камсамольскага руху.

Віцебскія актывісты БРСМ праводзяць гэтымі днямі акцыю «15 добрых спраў» з наведваннем выхаванцаў дзіцячага дома, арганізацыяй святочнай праграмы для пацыентаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, аказаннем адраснай дапамогі дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў у рамках акцыі «У школу з добрым сэрцам!» Асобны кірунак работы — аказанне дапамогі ў аднаўленні храмаў Святой Таццяны і Святога Апостала Андрэя Першазванага, добраўпарадкаванне тэрыторыі ясляў-сада №7 і алеі ў Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у абласным цэнтры.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.