Вы тут

У новым сезоне тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў шэраг прэм'ер


У новым сезоне тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў для гледачоў шэраг прэм'ер, сярод якіх — праект «Беларусь як песня».


Вядучы праграмы, народны артыст рэспублікі Мікалай Скорыкаў, раскажа пра факты з біяграфіі папулярных выканаўцаў і музычных калектываў, мала вядомыя нават адданым прыхільнікам іх творчасці.

Ужо заўтра, 9 верасня, з першага выпуску праекта меламаны даведаюцца, як і навошта «Песняры» адправілі ў Мінск з далёкай Камчаткі 150 дэфіцытных кажухоў, а таксама колькі зарабілі прадзюсары на гастролях беларускага калектыву ў ЗША. У наступных серыях аўтары праграмы «Беларусь як песня» прыгадаюць рэдкія факты пра Віктара Вуячыча, ВІА «Верасы» ды іншых.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Музычная скарбонка з сакрэтамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».