Вы тут

Дзяўчынка знайшла меч у возеры з легенды пра караля Артура


Брытанская школьніца знайшла меч у возеры, дзе, паводле легенды, спачывае клінок караля Артура, паведамляе Mеtrо.


Сямігадовая Мацільда Джонс купалася ў возеры Дазмары-Пул у Корнуале і заўважыла на дне меч. Яго дасталі, зброя даволі добра выглядае, і таму бацька дзяўчынкі сумняваецца, што ён сапраўдны. На яго думку, яна адшукала рэквізіт, які застаўся пасля кіназдымак. Даўжыня клінка супадае з ростам Мацільды — 120 сантыметраў. Мужчына сцвярджае, што па дарозе распавядаў дачцэ пра караля Артура: легенда гаворыць, што адзін з рыцараў кінуў меч загінулага караля ў ваду, а знайсці яго можа толькі чалавек, варты таго, каб заняць брытанскі трон. Возера Дазмары-Пул, дзе была зроблена знаходка, — адзін з вадаёмаў, які звязваюць з гэтым паданнем.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».