Вы тут

На Сонцы адбылася самая магутная ўспышка за 12 гадоў


Успышка на Сонцы, якая адбылася ў мінулую сераду, стала самай буйной за апошнія 12 гадоў, гаворыцца ў паведамленні лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута імя Лебедзева РАН (ФІАН).


Успышцы 6 верасня прысвоены бал Х9.3 — апошняя ўспышка такой сілы назіралася 7 верасня 2005 года. Па словах экспертаў, ім яшчэ трэба будзе зразумець, як такая магутная ўспышка магла адбыцца на фоне мінімуму сонечнай актыўнасці.

«У найбліжэйшыя суткі даследчыкам трэба разабрацца, што будзе з Зямлёй і яе касмічнымі наваколлем да канца гэтага тыдня, бо выбух адбыўся ў геаэфектыўнай зоне паблізу лініі Сонца — Зямля, адкуль уздзеянне Сонца на нашу планету з'яўляецца максімальным», — гаворыцца ў паведамленні.

У ФІАН адзначаюць, што ўзровень успышкавай актыўнасці ў цяперашні момант перавышае значэнне 10 (дакладны бал — 10,3). Такое значэнне знаходзіцца ўжо за межамі звычайнай каляровай шкалы, якая налічвае пяць значэнняў (ад зялёнага да жоўтага, аранжавага, чырвонага і максімальнага, фіялетавага, узроўняў актыўнасці Сонца) і адпавядае так званаму чорнаму, найвышэйшаму ўзроўню актыўнасці.

 

Загаловак у газеце: Вераснёвая актыўнасць Сонца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».