Вы тут

У Вялікім тэатры адкрываецца 85-ы сезон


Дзеянне «Травіяты» перанесена ў сучасны Парыж, а галоўная гераіня хварэе на рак

Гэта адбудзецца сёння: адкрыццё 85-га сезона ў Вялікім тэатры і прэм'ера оперы «Травіята» Джузэпэ Вердзі, рэжысёрам якой стаў латвіец Андрэйс Жагарс.


Опера ў нейкім сэнсе паўтарыла лёс сваёй першакрыніцы — рамана Аляксандра Дзюма малодшага «Дама з камеліямі». Раман, з куртызанкай у якасці галоўнай гераіні, быў прызнаны амаральным, але ў той жа час стаў хітом і перайшоў у лік абсалютных шэдэўраў сусветнай літаратуры. Першы варыянт «Травіяты» Джузэпэ Вердзі чакала нешта падобнае — першапачатковае фіяска і ўсё ж такі статус адной з найвядомейшых і найпапулярнейшых у тэатральным рэпертуары опер. У адным толькі беларускім Вялікім яна ставіцца ўжо шосты раз.

І новая пастаноўка апелюе ўжо не да XІX стагоддзя, а да сучаснасці, таму, напрыклад, хваробай, ад якой памірае галоўная гераіня, становіцца не туберкулёз, а рак. Андрэйс Жагарс праанансаваў, што «Травіята» ў яго інтэрпрэтацыі для нашага тэатра будзе ў першую чаргу казаць пра «публічную адзіноту».

У распачатым сёння новым сезоне Вялікага тэатра апроч «Травіяты» адбудзецца яшчэ тры прэм'еры: балетмайстар Марыінскага тэатра Санкт-Пецярбурга Вячаслаў Хамякоў прадставіць балет «Карсар», Міхаіл Панджавідзэ паставіць «Тоску» Джакома Пучыні, Аляксандр Ціцель — «Багему» зноў жа Пучыні. Генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка паабяцаў таксама, што ў будучым сезоне захаваюцца традыцыйныя мерапрыемствы — Калядны оперны форум, Калядны конкурс вакалістаў, Вялікі калядны баль і Балетнае лета ў Вялікім.

Прэм'ерныя паказы «Травіяты» тым часам адбудуцца сёння, 8-га, і 10 верасня.

Сафія КІСЯЛЁВА

Загаловак у газеце: Спачатку — «Травіята»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.