24 Люты, субота

Вы тут

Студэнт БДУ стаў двухразовым чэмпіёнам свету па Quake Champions


Трэцякурснік эканамічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта Мікіта Марчынскі прыняў удзел у QuakeCon.  Гэта найбуйнейшы штогадовы турнір, які збірае тысячы кіберспартсменаў з усяго свету: ён паводзіцца ў Даласе, пачынаючы з 1996 года. Гульцы спаборнічаюць у камп’ютарнай гульні Quake Champions, распрацаваная кампаніяй Id Software. Гульнявы працэс заснаваны на бітвах з выкарыстаннем агнястрэльнай ці любой іншай зброі ад першай асобы. Віртуальная бітва доўжыцца каля 10 хвілін.


Мікіта перамог і ў адзіночным, і  ў камандным турніры. У фінальным паядынку ён абыграў саперніка з Галандыі з лікам 3:0. А ў камандным баі беларус выступаў разам з кіберспартсменамі з Расіі, Украіны і Галандыі.

Кіберспортам Мікіта Марчынскі займаецца з 11 гадоў. У віртуальным свеце выступае пад нікам “Clawz”. За перамогу ў чэмпіянаце ён атрымаў грашовы грант. Зараз кіберспартсмен ужо распачаў падрыхтоўку да зімовага турніру Dreamhack, які пройдзе у першыя дні снежня ў Швецыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.