Вы тут

Кінаплакат як унікальны знак часу


Гэ­та дзіў­на, як мас­та­кі кі­на­пла­ка­та маг­лі вы­тан­ча­на пе­ра­даць ідэа­ла­гіч­ныя фар­му­лёў­кі і ўлас­нае стаў­лен­не да ма­тэ­ры­я­лу. Чыр­во­ны конь як сім­вал рэ­ва­лю­цыі — не пад­ка­па­еш­ся. Але ка­лі звяр­нуць ува­гу на дэ­та­лі, ста­но­віц­ца ві­да­воч­на, што конь на пла­ка­це звар'­я­це­лы, не­ўтай­ма­ва­ны, не­бяс­печ­ны, што сім­вал не та­кі прос­ты і дак­лад­ны, а кі­на­пла­кат — не прос­та рэ­кла­ма, а са­праўд­нае мас­тац­тва. Мы за­ві­та­лі на вы­стаў­ку "Бе­ла­рус­кі кі­не­ма­то­граф 1920—1930-х га­доў у кі­на­пла­ка­це" ў Му­зей гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но і тра­пі­лі на экс­клю­зіў­ную эк­скур­сію кі­на­знаў­цы, да­след­чы­ка і ды­рэк­та­ра му­зея Іга­ра Аў­дзе­е­ва. На кож­ным з пла­ка­таў вы­хад­ныя звест­кі, ты­раж па­да­ец­ца вя­лі­кім — ты­ся­чы эк­зэмп­ля­раў.


— Па ты­ра­жы пла­ка­та мож­на мер­ка­ваць пра мес­ца філь­ма ў кі­на­пра­ка­це і яго знач­насць з пунк­ту гле­джан­ня кі­на­вы­твор­цаў. Як, зрэш­ты, і па коль­кас­ці ва­ры­ян­таў пла­ка­та да ад­на­го філь­ма: дру­ка­ва­ла­ся ад ад­на­го да пя­ці, а ў не­ка­то­рых вы­пад­ках аж­но да дзе­ся­ці! У на­шай экс­па­зі­цыі, на­прык­лад, прад­стаў­ле­на ад­ра­зу тры пла­ка­ты да філь­ма "Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі": адзін з іх, на бе­ла­рус­кай мо­ве, вы­пу­шча­ны для бе­ла­рус­ка­моў­ных гле­да­чоў вя­лі­кім, уліч­ва­ю­чы па­ме­ры на­шай кі­на­сет­кі, на­кла­дам у 1000 эк­зэмп­ля­раў; два ас­тат­нія ва­ры­ян­ты з пят­нац­ца­ці­ты­сяч­ным ты­ра­жом кож­ны мер­ка­ва­лі­ся для рус­ка­моў­най аў­ды­то­рыі. Ка­жу­чы пра кі­на­пла­кат 1920—1930-х га­доў, трэ­ба ра­зу­мець, што ў тыя ча­сы не бы­ло звык­лых нам срод­каў ін­фар­ма­цыі кштал­ту ін­тэр­нэ­ту і тэ­ле­ба­чан­ня, ра­дыё зна­хо­дзі­ла­ся ў за­род­ка­вым ста­не, та­му апроч чор­на-бе­лых га­зет га­лоў­ную рэ­клам­на-ін­фар­ма­цый­ную функ­цыю ў да­чы­нен­ні да на­ві­нак кі­но на­сіў ка­ля­ро­вы, вя­лі­кі па па­ме­ры пла­кат. Ад яго якас­ці за­ле­жаў ка­мер­цый­ны пос­пех кар­ці­ны, та­му пе­рад мас­та­ком ста­ві­ла­ся двай­ная за­да­ча: трэ­ба бы­ло ад­ной кам­па­зі­цы­яй пе­ра­даць асноў­ны па­фас і сэнс філь­ма і ў той жа час пры­му­сіць пай­сці на се­анс. Шу­ка­лі­ся аў­та­ры, здоль­ныя гэ­та зра­біць, і ў ба­раць­бе за гле­да­ча спра­ва да­ру­ча­ла­ся не­каль­кім мас­та­кам у над­зеі на тое, што пла­кат хоць бы ад­на­го з іх (а лепш — усіх ад­на­ча­со­ва) вы­клі­ча ма­са­вы пры­ток пуб­лі­кі.

— А з ча­го па­чы­на­ла­ся ра­бо­та? Каб па­пра­сіць мас­та­ка на­пі­саць кі­на­пла­кат, трэ­ба даць яму маг­чы­масць уба­чыць фільм пер­шым.

— Ча­сам яму да­ва­лі та­кую маг­чы­масць, а ча­сам за­бяс­печ­ва­лі толь­кі кам­плек­там рэ­клам­ных фа­та­гра­фій з клю­ча­вы­мі мо­ман­та­мі дзе­ян­ня кар­ці­ны (фа­то­граф фік­са­ваў іх, сто­я­чы по­бач з ка­ме­рай). Кам­плект пе­ра­да­ваў­ся пра­кат­ным кан­то­рам для афарм­лен­ня рэ­клам­ных стэн­даў і вы­ка­ры­стан­ня ў га­зет­ных пуб­лі­ка­цы­ях. З та­кі­мі фо­та пра­ца­ва­лі і мас­та­кі, ча­сам поў­нас­цю ка­пі­я­ва­лі вы­явы са здым­каў. На­прык­лад, пла­кат філь­ма "За­ла­тыя аг­ні" ві­да­воч­на зроб­ле­ны на асно­ве рэ­клам­най фа­та­гра­фіі. У кам­па­зі­цыі аў­тар аб'­яд­наў па­рач­ку, якая ся­дзіць пад кус­том і спя­вае, і элект­ра­стан­цыю, якая вы­пра­мень­вае кас­кад свят­ла і аза­рае пер­са­на­жаў. І та­кім чы­нам пе­ра­даў па­фас філь­ма: шчас­лі­вае жыц­цё са­вец­кіх лю­дзей звя­за­на з ін­дуст­ры­я­лі­за­цы­яй.

— Вы­хад­ныя звест­кі не­ка­то­рых пла­ка­таў свед­чаць, што яны на­дру­ка­ва­ны ў Маск­ве.

— Цэнт­ра­мі кі­на­пра­кат­най спра­вы, ад­па­вед­на і вы­твор­час­ці кі­на­пла­ка­таў, у 1920—1930-я га­ды бы­лі Маск­ва і Ле­нін­град. Кі­на­сту­дыя мас­тац­кіх філь­маў "Са­вец­кая Бе­ла­русь" з 1928 го­да да 1939-га зна­хо­дзі­ла­ся ў Ле­нін­гра­дзе, дзе бы­ло пра­сцей і пла­ка­ты за­каз­ваць. Трэ­ба ж ра­зу­мець, што бе­ла­рус­кае кі­но ства­ра­ла­ся фак­тыч­на на "го­лым по­лі": та­кіх пе­рад­умоў яго ўзнік­нен­ня, як у Фран­цыі аль­бо Ра­сіі, тут не бы­ло. Бо што та­кое кі­но? — вы­нік на­ма­ган­няў гру­пы пры­ват­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія ўба­чы­лі ў ім ка­мер­цый­ную і мас­тац­кую перс­пек­ты­ву. Дзея­чы гэ­тай сфе­ры па­сту­по­ва ву­чы­лі­ся і ста­на­ві­лі­ся рэ­жы­сё­ра­мі, апе­ра­та­ра­мі і гэ­так да­лей. У Бе­ла­ру­сі, ка­лі бы­ло вы­ра­ша­на на­ла­дзіць кі­на­вы­твор­часць, не бы­ло ні­вод­на­га пра­фе­сій­на­га кі­не­ма­та­гра­фіс­та. Афі­шы і пла­ка­ты да філь­маў так­са­ма вы­раб­ля­лі­ся "са­ма­туж­на", у адзін­ка­вых эк­зэмп­ля­рах. Та­му над пла­ка­та­мі да бе­ла­рус­кіх кар­цін пра­ца­ва­ла ін­тэр­на­цы­я­наль­ная пле­я­да та­ле­на­ві­тых май­строў. Ся­род іх з Бе­ла­ру­сі быў толь­кі адзін — Мі­ха­іл Векс­лер, які на­ра­дзіў­ся ў Ві­цеб­ску, ву­чыў­ся ў зна­ка­мі­тым Ві­цеб­скім мас­тац­кім ву­чы­лі­шчы ў Пэ­на і Ша­га­ла, а по­тым рэа­лі­за­ваў свой та­лент у Маск­ве і Ле­нін­гра­дзе.

— Та­ды ў мя­не пы­тан­не да ва­шай да­след­чай пра­цы. Дзе вам да­вя­ло­ся шу­каць ма­тэ­ры­ял?

— У асноў­ным у ар­хі­вах Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­га і Кі­е­ва. По­шу­кі пра­во­дзі­лі­ся на ўлас­ным эн­ту­зі­яз­ме, у му­зея пра­цяг­лы час не бы­ло рэ­сур­саў на да­след­чую пра­цу, ча­му яна і рас­цяг­ну­лі­ся амаль на пят­нац­цаць га­доў. Але, ду­ма­ец­ца, не дар­ма. Не­ад­ной­чы да нас звяр­та­лі­ся за­меж­ныя ка­лек­цы­я­не­ры з на­стой­лі­вай прось­бай пра­даць узо­ры кі­на­пла­кат­на­га мас­тац­тва з на­шай ка­лек­цыі. На­прык­лад, зроб­ле­ны з вы­ка­ры­стан­нем ты­по­ва кан­струк­ты­вісц­кіх пры­ёмаў пла­кат да "Ня­на­віс­ці" аль­бо пла­кат да філь­ма "У аг­ні на­ро­джа­ная" (пер­ша­па­чат­ко­ва — "Во­лат") з кід­кай аван­гар­дысц­кай воб­раз­нас­цю. Пад во­ла­там ра­зу­ме­ла­ся ма­ла­дая бе­ла­рус­кая рэс­пуб­лі­ка, якая вы­рас­тае ў вы­гля­дзе яск­ра­вай фі­гу­ры на фо­не цём­на­га мі­ну­ла­га, а на ёй — вы­явы пер­са­на­жаў, то-бок лё­сы ты­сяч лю­дзей у іх су­пя­рэч­лі­вай ба­раць­бе за свет­лую бу­ду­чы­ню. Па-свой­му ўні­каль­ны і пла­кат да філь­ма "Ляс­ная быль": мас­так Ба­рыс Клінч, ча­ла­век да­рэ­ва­лю­цый­най за­квас­кі, не прос­та пе­ра­даў асноў­ны па­фас кар­ці­ны, але і вы­ка­заў аса­біс­тае стаў­лен­не да ма­тэ­ры­я­лу. Ад­ной дэ­тал­лю — ша­лё­ным во­кам чыр­во­на­га ка­ня, сім­ва­ла рэ­ва­лю­цыі, прад­ста­віў­шы яго бес­кант­роль­най сты­хі­яй, вы­ні­кі дзе­ян­ня якой аб­са­лют­на не­прад­ка­заль­ныя.

— А на пла­ка­це філь­ма "Пра­сты­тут­ка", так вы­гля­дае, рэ­ста­ран па­ка­за­ны як па­жыў­ное мес­ца.

— На вы­стаў­цы мы па­ве­сі­лі ра­зам пла­ка­ты да трох філь­маў, што прэ­тэн­ду­юць на ро­лю пер­шай бе­ла­рус­кай кар­ці­ны. Ка­лі гля­дзець у вы­твор­чыя пла­ны "Бел­дзярж­кі­но", пер­шын­цам па­ві­нен быў стаць "Кас­тусь Ка­лі­ноў­скі". Ні­чо­га дзіў­на­га для пе­ры­я­ду на­цы­я­наль­на­га ад­ра­джэн­ня і ак­тыў­най бе­ла­ру­сі­за­цыі: амаль усе за­ду­ма­ныя та­ды кі­на­пра­ек­ты бы­лі скі­ра­ва­ны на гіс­то­рыю бе­ла­рус­ка­га на­ро­да. На жаль, за­про­ша­ны рэ­жы­сёр з во­пы­там маш­таб­ных па­ста­но­вак Ула­дзі­мір Гар­дзін змог зняць "Ка­лі­ноў­ска­га" толь­кі ў 1927 го­дзе. І Юрый Та­рыч, які ў 1925-м па­га­дзіў­ся па­ста­віць "Ляс­ную быль", рап­там пе­ра­клю­чыў­ся на пра­цу ў Маск­ве над больш пры­ваб­ным для яго пра­ек­там "Кры­лы ха­ло­па", а "Ляс­ная быль" вый­шла на эк­ран толь­кі пад ка­нец 1926-га. У вы­ні­ку пер­шай у вы­твор­часць пай­шла "Пра­сты­тут­ка", апош­няя ў пла­нах "Бел­дзярж­кі­но". Па­спры­я­ла па­лі­тыч­ная кан'­юнк­ту­ра. Фільм за­дум­ваў­ся як на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кі твор пра ба­раць­бу з пра­сты­ту­цы­яй, а атры­ма­ла­ся са­цы­яль­ная дра­ма на фо­не жа­хаў нэ­па: кі­ру­нак дзяр­жа­вы мя­няў­ся, і трэ­ба бы­ло з да­па­мо­гай кі­но ства­рыць не­га­тыў­ны воб­раз но­вай эка­на­міч­най па­лі­ты­кі. Пер­шым да ма­са­ва­га гле­да­ча дай­шла ўсё ж "Ляс­ная быль", ме­на­ві­та ў яе ціт­рах упер­шы­ню ўба­чы­лі под­піс "Вы­твор­часць "Бел­дзярж­кі­но".

— Вы, на­пэў­на, ад­бі­ра­лі кі­на­пла­ка­ты для вы­стаў­кі ў тым лі­ку па мас­тац­кіх якас­цях.

— Пла­кат тых ча­соў ці­ка­вы сам па са­бе як уні­каль­ны эле­мент кі­на­пра­цэ­су. Ча­сам як мас­тац­кі твор ён на­ват больш дас­ка­на­лы, чым фільм. Мы імк­ну­лі­ся са­браць усе ўзо­ры жан­ру, якія да­ты­чац­ца бе­ла­рус­ка­га кі­но та­го пе­ры­я­ду. Не­каль­кі пла­ка­таў за­ста­юц­ца адзі­ным свед­чан­нем іс­на­ван­ня філь­маў. На­прык­лад, "Га­тэль "Са­вой" — уні­каль­ная кар­ці­на са­вец­ка­га кі­но аб гіс­то­рыі бун­ту ад­ной з час­цей Чыр­во­най ар­міі ў Ма­гі­лё­ве з-за дрэн­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Кар­ці­на не за­ха­ва­ла­ся, але па пла­ка­це мы мо­жам уя­віць дра­ма­тызм яе змес­ту, пад­крэс­ле­ны на­пру­жа­ны­мі по­ста­ця­мі ге­ро­яў, вы­раз­най двух­ка­ля­ро­вай гра­фі­кай, ла­ма­най лі­ні­яй наз­вы. Тут усё звя­ло­ся да дэ­тэк­тыў­най інт­ры­гі, не­зра­зу­ме­ла, што фільм рас­каз­вае пра бунт чыр­во­на­ар­мей­цаў, але, маг­чы­ма, аў­тар па­ду­маў, што ў та­кім вы­гля­дзе пла­кат пры­цяг­не больш гле­да­чоў, бо не ўсе лю­бі­лі Чыр­во­ную ар­мію і не ўсе пры­ма­лі са­вец­кую ўла­ду. Аль­бо кар­ці­на "Вы­шы­ня 88,5" — яшчэ ад­на ўні­каль­ная з'я­ва ў са­вец­кім кі­не­ма­то­гра­фе — ва­ен­на-аба­рон­чы фільм, які вы­ка­рыс­тоў­ваў­ся для ва­ен­най пад­рых­тоў­кі на­сель­ніц­тва і рас­каз­ваў, як пад­раз­дзя­лен­ню Чыр­во­най ар­міі дзей­ні­чаць ва ўмо­вах акру­жэн­ня, аба­пі­ра­ю­чы­ся на да­па­мо­гу мяс­цо­вых жы­ха­роў. У ся­рэ­дзі­не 1930-х, ка­лі за­па­на­ва­ла ін­шая ва­ен­ная дакт­ры­на, згод­на з якой са­вец­кая ар­мія маг­ла толь­кі пе­ра­мож­на на­сту­паць, "Вы­шы­ня 88,5" ака­за­ла­ся не­па­трэб­най і ад яе за­стаў­ся толь­кі кі­на­пла­кат.

— З якіх пры­чын той ці ін­шы бе­ла­рус­кі фільм ака­заў­ся стра­ча­ным?

— Лё­сы кі­но, як і лё­сы гра­мад­ства, бы­лі звя­за­ны са змя­нен­ня­мі ў кур­се пар­тыі. Быў на­ват та­кі анек­дот: "Яго мер­ка­ван­не змя­ні­ла­ся ра­зам з кур­сам пар­тыі". Мно­гае са зня­та­га ў 1920-х га­дах у ся­рэ­дзі­не на­ступ­на­га дзе­ся­ці­год­дзя ўжо не дэ­ман­стра­ва­ла­ся. У вы­ні­ку "чыст­кі" са­вец­ка­га кі­на­фон­ду ў 1937 го­дзе з эк­ра­на бы­ла зня­та і па­ло­ва бе­ла­рус­кіх мас­тац­кіх сту­жак: не­ка­то­рыя на­заўж­ды, не­ка­то­рыя ча­со­ва для пе­ра­ман­та­жу. Ка­лі ў 1920-х па­лі­ты­ка цэнт­ра са­дзей­ні­ча­ла роск­ві­ту на­цы­я­наль­на­га кі­но, у 1930-я па­ча­ло­ся ства­рэн­не мо­на­дзяр­жа­вы з адзі­най су­поль­нас­цю "са­вец­кі на­род". Шмат філь­маў знік­ла пад­час пе­ра­во­ду са­вец­ка­га кі­на­фон­ду з га­ру­чай плён­кі на не­га­ру­чую. Прос­та з мер­ка­ван­няў эка­но­міі. Іх не па­кі­ну­лі на­ват для гіс­то­рыі, каш­тоў­насць рэ­чаў не ўсве­дам­ля­ла­ся, ха­ця як пом­нік куль­ту­ры ці­ка­вы лю­бы фільм — аль­бо рэд­кай ра­бо­тай вя­до­ма­га ў да­лей­шым ак­цё­ра, аль­бо ад­люст­ра­ван­нем га­ра­доў і мяс­тэ­чак. На­прык­лад, "Джэнтль­мен і пе­вень", які за­ха­ваў­ся толь­кі ў не­каль­кіх част­ках, дае ўяў­лен­не пра вы­гляд стра­ча­на­га па­ла­ца ХVІІІ ста­год­дзя пад Ві­цеб­скам і ві­да­воч­на мог бы па­спры­яць яго ад­наў­лен­ню.

— Гля­джу, на пла­ка­це да філь­ма "Пер­шы ўзвод" на­пі­са­на не прос­та "гу­ка­вы фільм", а "гу­ка­вы га­вар­кі фільм".

— Так, гэ­та асаб­лі­вас­ці та­га­час­най рэ­кла­мы. "Пер­шы ўзвод", да­рэ­чы, — бе­ла­рус­ка­моў­ная кар­ці­на. Ці­ка­ва, што пер­шыя гу­ка­выя філь­мы зды­ма­лі на бе­ла­рус­кай мо­ве. Ак­цё­ры, у асноў­ным ра­сій­скія (на­шых зды­ма­лі вель­мі рэд­ка), пра­маў­ля­лі свае рэп­лі­кі на бе­ла­рус­кай, а ўжо пас­ля ра­бі­ла­ся дуб­лі­ра­ван­не для шы­ро­кай рус­ка­моў­най аў­ды­то­рыі. У ня­мы пе­ры­яд філь­мы на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі дэ­ман­стра­ва­лі­ся з ціт­ра­мі на ча­ты­рох афі­цый­ных мо­вах ад­па­вед­на ча­ты­ром афі­цый­ным — бе­ла­рус­кай, рус­кай, поль­скай і ідыш. У пе­ры­яд па­чат­ку гу­ка­во­га кі­но кар­ці­ны вы­пус­ка­лі­ся і на ін­шых мо­вах: іс­на­ваў ва­ры­янт філь­ма "Вяр­тан­не Нэй­та­на Бэ­ке­ра" на ідыш, які шы­ро­ка дэ­ман­стра­ваў­ся за мя­жой, у тым лі­ку ў кі­на­пра­ка­це ЗША. Хоць па сю­жэ­це ка­мен­шчык Нэй­тан Бэ­кер вяр­та­ец­ца з Аме­ры­кі, дзе шу­каў леп­шае жыц­цё, і пе­ра­кон­ва­ец­ца, што на са­вец­кай ра­дзі­ме лепш. Кар­ці­на ці­ка­вая тым, што ў ёй сыг­раў су­свет­на вя­до­мы ак­цёр і гра­мад­скі дзе­яч Са­ла­мон Мі­хо­элс, за­бі­ты по­тым пад Мінск­ам. Да та­го ж "Вяр­тан­не Нэй­та­на Бэ­ке­ра" па­каз­вае, як вы­гля­да­ла да­ва­ен­нае яў­рэй­скае мяс­тэч­ка. Чым ста­рыя філь­мы і ці­ка­выя: гэ­та свое­асаб­лі­вая ма­шы­на ча­су, якая да­зва­ляе ад­ка­заць на пы­тан­не: а як жа бы­ло та­ды, 80 ці 90 га­доў та­му?

Гу­та­ры­ла Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Загаловак у газеце: Шалёнае вока чырвонага каня

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.