Вы тут

Памятны знак «Беларусам замежжа» ўрачыста адкрылі ў Траецкім прадмесці


Пра сімвалізм кола ў культуры беларусаў можна разважаць бясконца. Гэта і знак сонца, бясконцасці жыцця, руху наперад. Суаднесены з карагодам — еднасці і супольнай справы. А ручнік, што яго абвівае, здаўна лічыўся сімвалам шляху, агульнай дарогі. Хай нашы суайчыннікі праз розныя абставіны апынуліся за мяжой, гэты знак нібыта кажа: мы разам.


Выступае мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс СВЯТ­ЛОЎ.

— Памятны знак «Беларусам замежжа» сімвалізуе рух наперад да ўмацавання незалежнасці Беларусі, — падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця кампазіцыі міністр замежных спраў Уладзімір МАКЕЙ, піша БЕЛТА. — Ён таксама сімвалізуе нялёгкі шлях дочак і сыноў Беларусі, якія жывць у розных кутках свету, але захавалі любоў да Радзімы.

Адметна, што адкрыццё гэтай кампазіцыі адбылося менавіта сёлета, калі ўся краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Можна заўважыць пэўную паралель з вобразам нашага асветніка Францыска Скарыны, які працаваў у розных краінах, але сваёй справай заўжды быў адданы роднай зямлі і народу. Аўтары скульптар Аляксандр Фінскі і архітэктар Армен Сардараў звярнулі ўвагу на адметнасць выбранага месца для ўстаноўкі помніка. Знак «Беларусам замежжа» з'явіўся на беразе Свіслачы, у гістарычнай частцы сталіцы, дзе пачыналася жыццё горада.

Гэтае скрыжаванне часоў, эпох і народаў можа стаць і сімвалам міжкультурнага дыялогу, падкрэсліў міністр культуры Барыс СВЯТЛОЎ. А кіраўнік арганізацыі «Беларусы Масквы», кандыдат гістарычных навук Аксана СОЛАПАВА заўважыла, што Беларусь сёння з'яўляецца адзінай дзяржавай, дзе ўстаноўлены падобны знак. Таму вельмі важна, каб дыялог паміж Беларуссю і нашай дыяспарай за мяжой развіваўся і пашыраўся на розныя сферы.

Бронзавае кола, дыяметрам тры метры, што стаіць на гранітным падмурку, станецца выдатным упрыгожаннем Траецкага і, думаецца, не застанецца па-за ўвагай шматлікіх турыстаў.

Учора таксама адбылося 3-е пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры МЗС. Падрабязней пра гэта — у наступным нумары.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Сімвал еднасці і супольнай справы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».