Вы тут

Праіндэксавалі тарыфы на некаторыя паслугі


У Мінску з 8 верасня зменены тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 24 жніўня 2017 года №2895 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У сталіцы тарыф на водазабеспячэнне паднялі з 0,5322 да 0,5748 рубля, на водаадвядзенне (каналізацыю) — з 0,3554 да 0,3838 рубля. Таксама ў Мінску тарыф на тэхабслугоўванне жылога дома зацвердзілі на ўзроўні 0,1084 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (было 0,1004), а тарыф на капітальны рамонт жылога дома — 0,0953 рубля за квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (было 0,0883 рубля). Тарыф на тэхабслугоўванне ліфта складзе 1,28 рубля за аднаго жыхара (было 1,19).

Нагадаем, што з 1 верасня для беларусаў выраслі цэны на прыродны і звадкаваны газ, а таксама тарыфы на электрычную і цеплавую энергію. Індэксацыя прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 24 жніўня 2017 года №641. Такім чынам, за камунальныя паслугі спажыўцы плацяць на 8% больш. Яшчэ адно павелічэнне кошту ЖКП чакае беларусаў 1 снежня.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?