Вы тут

Дзмітрый Бачкоў будзе весці на канале АНТ ток-шоу «Наша жыццё»


Папулярны тэлевядучы Дзмітрый Бачкоў, які ў пачатку лета сышоў з Белтэлерадыёкампаніі, вяртаецца на экран з новым праектам. Цяпер ён будзе весці на канале АНТ ток-шоу «Наша жыццё», якое стартуе ўжо ў наступны панядзелак, 11 верасня.


Новы грамадска-палітычны праект грунтуецца на абмеркаванні злабадзённых рэчаў, якія датычацца літаральна кожнага. Прычым падкідваць тэмы для размовы, падкрэсліваюць стваральнікі праграмы, змогуць і самі гледачы. Першы ж выпуск будзе сімвалічна прысвечаны чарговай гадавіне тэрактаў 11 верасня ў ЗША, з якіх пачалася абсалютна новая старонка цяперашняй сусветнай гісторыі, і наогул пытанням бяспекі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Што наша жыццё? Ток-шоу!

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».