Вы тут

Пачуць гук горада


Гук заўсёды вакол нас: калі мы едзем у таксі, то слухаем радыё; калі кудысьці ідзём, слухаем плэер; нават калі мы ў цішыні, то чуем свой унутраны голас. На жаль, рэдка спрабуем слухаць наваколле і гук горада, але ж у ім столькі можна пачуць!


Праектаў, якія запісваюць гучанне гарадоў, шмат. Жыхары кожнай краіны знаходзяць у такой гарадской «музыцы» нешта рамантычнае, блізкае, нават інтымнае. Менавіта таму падобныя праекты сталі папулярныя па ўсім свеце: гучанне Тулы знайсці гэтак жа лёгка, як і голас Нью-Ёрка. У Беларусі гукі горада таксама сталі не толькі тэмай для разважанняў, але і асновай для стварэння самастойных мастацкіх твораў.

Як гучыць Мінск? Па-першае, гэта наваколле, якое заўсёды ў бясконцым руху (тут не будзе цішыні нават у спальным раёне), па-другое, гэта машыны, трамваі і таксі, у якіх гараджане спяшаюцца па сваіх справах, патрэцяе, гэта грукат тэхнікі ці прынтара ў офісе. Жыццё вялікага горада такое, што не заціхае нават на выхадных, а толькі, наадварот, раздражняецца, становіцца больш гучным, узрушае і людзей, і вуліцы. Гэтае паўнавартаснае гарадское жыццё стала падставай і для праекта #SOUNDMINSK, які сабраў гукі сталіцы і інтэрпрэтаваў іх так, каб стварыць гукавы код Мінска.

Асаблівую сімвалічнасць праект набывае сёлета, калі гораду спаўняецца 950 гадоў: вядома, прасачыць гукавую гісторыю горада музыканты не могуць, але што тычыцца сучаснасці, то яна ў музыцы будзе адлюстравана надзвычай поўна. Аўдыяінсталяцыі на аснове гарадскіх гукаў ствараюць амбітныя выканаўцы Aortha / Exit to Exist, Antara, Buben, Garmash, KVSB, Knyaz Mishkin, Wёska Project, Evgeni Rogozin. Каб атмасфера Мінска захапіла слухача цалкам, праект прадугледжвае відэаінсталяцыі з вобразамі горада, якія захавалі на сваіх фотаздымках фатограф Аляксандр Канончанка і адмысловая «гарадская» кінапраграма. Усё гэта можна будзе паслухаць і ўбачыць у музеі-майстэрні Заіра Азгура ўжо ў гэту суботу.

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?