Вы тут

У Мінску адзначылі Дзень танкіста


Упершыню гэта свята прайшло ў беларускай сталіцы, а менавіта ў парку Перамогі. У нядзелю, 10 верасня, жыхары і госці сталіцы змаглі адпачыць як паасобку так і сем’ямі на маштабным мерапрыемстве, якое наладзілі ў рамках святкавання 950-годдзя горада мінскі цэнтр распрацоўкі World of Tanks "Гейм Стрым" сумесна з Мінскім гарадскі выканаўчым камітэтам.


Свята выклікала даволі вялікі інтарэс у гараджан – усе гульнявыя пляцоўкі, фуд-корты, зоны актыўнага адпачынку былі акружаны шчыльным людскім натоўпам. Аматары гульні World of Tanks немалымі чэргамі дружна захапілі зону з камп’ютарамі, каб пазмагацца на свежым паветры ў віртуальных баях, незлічоныя радасныя дзеці вельмі хуценька абляпілі месцы сваіх забаў, дарослыя сачылі за імі і не забываліся падмацоўвацца шматлікімі прысмакамі і напоямі, а таксама адпачываць на траўцы. Усё атрымалася вельмі і вельмі па-еўрапейску, і часам нагадвала вялікі пікнік дзесьці ў заходнім мегаполісе. Музыкальная частка свята вельмі заводзіла гледачоў, яны ў захапленні віталі і падпявалі музыкантам - групам "Ундэр­вуд" і "Без Бі­ле­та", і канешне Най­ку Бар­зо­ву. Шматлікія фотазоны дапамагалі пакінуць усім ахвотным прыемныя ўражанні, цудоўныя ўсмешкі і выдатны настрой на доўгую памяць з тым, каб на наступны раз з задавальненнем сюды вяртацца яшчэ і яшчэ. Свята атрымалася, сумных твараў не было, хіба што крыху стомленыя :) Пра ўсё гэта – у фотарэпартажы “Звязды”.

 

* * *

Як распавёў кіраўнік накірунку спецпраектаў «Гейм Стрым» Аляксандр Бабко, да Дня горада кампанія Wargaming зрабіла Музею Вялікай Айчыннай вайны незвычайны падарунак -- віртуальны танк Sturmtiger, які будзе выкарыстоўвацца ў якасці 3D-экспаната. У дадатак музей атрымаў планшэт з падтрымкай дапоўненай рэальнасці, з дапамогай якога і можна вывучаць экспанат.

Гэта быў адзін з самых рэдкіх танкаў другой міравой -- усяго было пабудавана 18 машын, і да нашых дзён уцалелі толькі дзве. Адна знаходзіцца ў Кубінцы (Расія), другая -- у Мюнстэры (Германія). Вага самаходкі-- 66 тон, страляла яна снарадамі калібрам 380 міліметраў, якія прабівалі 2,5-метровую жалезабетонную сцяну. “Звычайна ў музеях нельга чапаць экспанаты, не кажучы ўжо пра тое, каб залезці ўнутр. У выпадку з віртуальным танкам ўсё нашмат цікавей: мы бачым, як ён едзе і страляе, плюс ўнутранае ўбранне -- зразумела, дзе сядзіць механік, зараджаючы, камандзір. Паралельна ідзе аўдыёзапіс з фактамі аб САУ: што гэта за машына, якое яе прызначэнне, дзе ўжывалася. Паўнавартасны гід ў дапоўненай рэальнасці,” -- адзначыў Аляксандр Бабко.

Іван Хвір

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».