Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць прыёмы грамадзян у рэгіёнах


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. З 12 па 15 верасня 2017 года прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай абласцях, а таксама ў Мінску па наступным графіку:

12 верасня з 10 да 13 гадзін у Жлобінскім райвыканкаме прыём будзе весці КАТУШКІН Пётр Пракоф'евіч, галоўны саветнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

13 верасня ў Навагрудскім райвыканкаме з 14 да 16 гадзін прыём правядзе РАЎНЕЙКА Сяргей Васілевіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гродзенскай вобласці, а ў Мсціслаўскім райвыканкаме з 10 да 12 гадзін ЛАЎРАНКОЎ Генадзь Міхайлавіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці, правядзе прамую тэлефонную лінію, а з 12 да 14 гадзін — асабісты прыём. У гэты ж дзень у Горацкім райвыканкаме з 11 да 13 гадзін на прыём можна трапіць да БАБІЦКАГА Аляксея Уладзіміравіча, намесніка начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

14 верасня ў Калінкавіцкім райвыканкаме з 10 да 13 гадзін будзе працаваць на прыёме ШУЛЕЙКА Юрый Вітольдавіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Гомельскай вобласці, а СКАЛАБАН Святлана Аляксандраўна, намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення развіцця рэгіянальнага патэнцыялу, з 10 да 13 гадзін правядзе прыём у Івацэвіцкім райвыканкаме.

15 верасня з 10 да 13 гадзін Наталля Уладзіміраўна КРАСАЧКА, намеснік начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення — начальнік упраўлення сацыяльнай палітыкі, будзе праводзіць прыём у адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы, а з 11 да 13 гадзін у Расонскім райвыканкаме будзе працаваць галоўны саветнік упраўлення ідэалогіі і інфармацыйнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Наталля Міхайлаўна МАРЧАНКА.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў і раённых адміністрацый г. Мінска. Тэлефоны адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска: 204-30-64, 204-33-26.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Як на школьных уроках вучаць арыентавацца ў медыясвеце?

Сваім вопытам дзеляцца чэшскія спецыялісты.

Грамадства

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я — пра жыццё ў інтэрнаце, агульны бюджэт і будучыню

Студэнцкая сям'я Бабак расказала, як яны дзеляць дамашнія абавязкі, дзе збіраюцца падпрацоўваць і хто першы ідзе мірыцца.

Грамадства

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

Піратэхнічны выраб — гэта фактычна тое ж выбуховае рэчыва

«Звязда» пагутарыла з афіцыйным прадстаўніком МНС Віталем НАВІЦКІМ.

Эканоміка

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Як найбліжэйшая пяцігодка зменіць сельскагаспадарчую галіну?

Гэта адна з найбольш важных даходных пазіцый для бюджэту.