Вы тут

Як у Пружанскім раёне нарыхтоўваюць бульбу


Жыхары вёскі Воля Пружанскага раёна ў выхадныя дні напружана працавалі на бульбяных палетках. Сёлета пад “другі хлеб” вяскоўцам выдзелілі па трыццаць сотак урадлівай зямлі недалёка ад населенага пункта. На “барацьбу за ўраджай” на падмогу бацькам прыехалі з гарадоў дзеці і сваякі з іншых вёсак. Унукі і праўнікі адгукнуліся на заклікі сваіх бабуль і дзядуль.


Ураджай бульбы сёлета атрымаўся добры – не меней за 150 мяхоў з кожнага ўчастка. На полі за Воляй нарыхтоўвалі бульбу жыхары і з суседніх вёсак – Карасёў і Малочкаў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Каментары

Дзякуй, што зазірнулі ў наша мястэчка і зрабілі фотарэпартаж

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.