Вы тут

Беларусь — Усходняе партнёрства. Узаемавыгаднае супрацоўніцтва


У Бруселі адбылося 7-е штогадовае пасяджэнне Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады Усходняга партнёрства (CORLEAP). Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва напярэдадні пятага саміту Усходняга партнёрства, які адбудзецца ў лістападзе 2017 года, а таксама намецілі асноўныя напрамкі дзейнасці CORLEAP на наступныя два гады.


Чарговае пасяджэнне CORLEAP прайшло пад старшынствам старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова і старшыні Камітэта рэгіёнаў Еўрапейскага саюза Карла-Хайнца Ламберца. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пасяджэння былі пытанні ролі мясцовых і рэгіянальных уладаў у забеспячэнні энергаэфектыўнасці, а таксама прасоўвання эканамічнага росту і занятасці на мясцовым узроўні. Праблема энергаэфектыўнасці, дарэчы, актуальная цяпер ва ўсім свеце ў частцы зніжэння шкодных выкідаў у атмасферу, павышэння энергетычнай бяспекі дзяржаў, а таксама даступнасці энергіі для спажыўцоў.

У сваім выступленні Аляксандр Папкоў падкрэсліў, што прыярытэтам свайго сустаршынства ў CORLEAP беларускі бок вызначыў сацыяльна-эканамічнае развіццё. У Беларусі аддаецца шмат увагі ўдасканаленню і рэальнаму ўмацаванню асноў мясцовага кіравання і самакіравання, пашырэнню правоў мясцовых Саветаў дэпутатаў. Беларускія прадстаўнікі рэгіянальных уладаў актыўна ўдзельнічаюць у еўрапейскіх ініцыятывах «Мэры за эканамічны рост» і «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». Вопыт развіцця мясцовага самакіравання ў іншых краінах з'яўляецца для нашай краіны цікавым аб'ектам вывучэння ў мэтах развіцця добрасуседскіх адносін. Адначасова Беларусь таксама адкрытая для дыялогу і гатовая падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў гэтай галіне.

Удзельнікі пасяджэння CORLEAP прынялі рэкамендацыі да 5-га саміту Усходняга партнёрства 2017 года, а таксама абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі далейшай работы гэтай арганізацыі. Плануецца, што наступнае пасяджэнне Канферэнцыі рэгіянальных і мясцовых органаў улады Усходняга партнёрства адбудзецца 24 кастрычніка ў Ерэване.

У адпаведнасці з правіламі CORLEAP Беларусь у канцы верасня заканчвае сваё сустаршынства ў гэтай арганізацыі, якое доўжылася з кастрычніка
2016 года. На працягу наступнага года, да кастрычніка 2018-га, выконваць гэтыя абавязкі будзе Украіна.

Наталля Бітэль

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.