Вы тут

У жніўні ў Беларусі фіксуецца дэфляцыя


Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў жніўні ў параўнанні з ліпенем склаў 99,2%, паведамляюць у Нацыянальным статыстычным камітэце. Інакш кажучы, за мінулы месяц цэны на тавары і паслугі ўпалі на 0,8%. З пачатку года інфляцыя склала 2,5%.


Спецыялісты адзначаюць, што памяншэнне цэн назіраецца галоўным чынам на харчовай групе тавараў. Яны ў жніўні патаннелі на 1,9%. А вось нехарчовыя тавары ў мінулым месяцы падаражэлі на 0,3%, паслугі падраслі толькі на 0,04%.

З пачатку года харчовыя тавары падаражэлі на 1,5%, нехарчовыя — на 1,7%, а платныя паслугі — на 5,8%. Нагадаем, што ў ліпені ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю ў 0,1%.

Урад прагназуе, што ў гэтым годзе тавары і платныя паслугі падаражэюць не больш чым на 9%. Пакуль тэмпы росту коштаў на тавары і платныя паслугі ніжэйшыя, чым прагназавалася. Летась кошты на тавары і платныя паслугі ў Беларусі выраслі на 10,6%, а ў 2015 годзе — на 12%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дэфляцыя дубль два

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».