Вы тут

ЕС установіць сетку бясплатных кропак Wi-Fi на ўсёй тэрыторыі


Еўрапарламент на пасяджэнні ў Страсбургу прагаласаваў за праграму пад назвай wifi4eu. Згодна з дакументам, ЕС накіруе 120 млн еўра, каб стварыць сетку бясплатных кропак Wi-Fi на ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза, паведамляе Deutsche Welle.


Адзначаецца, што тэрміналы бесправаднога інтэрнэту ўсталююць прыкладна ў 8 тыс. еўрапейскіх населеных пунктаў. Бясплатныя кропкі Wi-Fi будуць знаходзіцца, у прыватнасці, у парках, музеях, школах, бальніцах і грамадскім транспарце. Выкарыстанне бясплатнага Wi-Fi будзе максімальна простым: адзін раз зарэгістраваўшыся ў сістэме, можна будзе карыстацца інтэрнэтам сеткі wifi4eu па ўсім ЕС.

Кіраўніцтва гарадоў і прадстаўнікі дзяржустаноў змогуць у рэжыме анлайн падаваць заяўкі на прадастаўленне сродкаў па гэтай праграме. Але ёсць адна ўмова: яны павінны гарантаваць працу тэрміналаў Wi-Fi на працягу не менш за тры гады.

Галоўная задача праграмы wifi4eu - ахапіць інтэрнэтам у першую чаргу маланаселеныя рэгіёны. Плануецца, што тэрміналы wifi4eu пачнуць працаваць ужо ў 2018 годзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».