Вы тут

Афіцыйнаму каналу БЧ на відэахостынгу YOUTUBE споўнілася пяць гадоў


Цяпер афіцыйны YouTube-канал Беларускай чыгункі па папулярнасці ўваходзіць у пяцёрку інтэрнэт-каналаў дзяржаўных арганізацый Рэспублікі Беларусь як па ліку падпісчыкаў, так і ўнікальных наведвальнікаў — больш за 2,5 мільёнаў праглядаў за пяць гадоў развіцця праекта.


Мэдыякантэнт канала складаюць відэаматэрыялы пераважна ўласнай вытворчасці: інфармацыйныя і навучальныя ролікі, матэрыялы аб новых сэрвісах, правілах праезду і захаванні мер бяспекі на чыгуначным транспарце. Значны аб'ём займаюць выпускі відэанавін Беларускай чыгункі. Гэта ўласны праект карпаратыўнага тэлебачання БЧ. У сюжэтах і спецыяльныя рэпартажы распавядаецца пра важныя падзеі ў жыцці беларускай магістралі, тэхнічныя навінкі, сучасныя сэрвісы для пасажыраў, гісторыю дарогі, знакамітых чыгуначнікаў і працоўныя дынастыі. За час існавання “Навіны Беларускай чыгункі” набылі свой фармат, атрымалі пазнавальнае графічнае афармленне і сваю аўдыторыю.

Акрамя размяшчэння відэа на афіцыйным сайце www.rw.by з сакавіка бягучага года праграма “Навіны Беларускай чыгункі” транслюецца ў эфіры тэлеканала “Гродна Плюс” з ахопам патэнцыйнай аўдыторыі ўсёй Гродзенскай вобласці ў рэгіянальным пакеце ZALA, а са жніўня — у эфіры тэлеканала “Скіф” для жыхароў Оршы, Віцебска, Полацка, Барысава і Бабруйска.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».