Вы тут

Дэлегацыя БЧ возьме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Латвіі


14 верасня ў Рызе (Латвійская Рэспубліка) пройдзе міжнародная канферэнцыя “Выклікі глабальных транспартных зносін”, якая арганізуецца Латвійскай чыгункай. Мерапрыемства заклікана выявіць апошнія тэндэнцыі развіцця ў сферы транспарту і лагістыкі.


Фота: nashkraj.by

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі транспартнай галіны з Кітая, Індыі, Германіі, Расіі, Беларусі, Швейцарыі, Фінляндыі і Латвіі. Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік начальніка дарогі Ігар Шылаў.

Удзельнікам форума будзе прадстаўлена інфармацыя аб магчымасцях БЧ па прыцягненню грузапатокаў на латвійскім напрамку са стратэгіяй ў частцы правядзення тарыфнай палітыкі, развіцця супрацоўніцтва ў рэгіёне Балтыйскага мора з усімі зацікаўленымі.

На сённяшні дзень грузавыя перавозкі паміж Беларуссю і Латвіяй складаюць 20% аб'ёму ўсіх міжнародных перавозак Беларускай чыгункі. За 8 месяцаў года ў дадзеным паведамленні перавезена 107,9% да аналагічнага перыяду 2016 года, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Працягваецца праца чыгуначных адміністрацый Беларусі і Латвіі па інфармацыйным узаемадзеянні. У якасці прыярытэтных пытанняў — стратэгіі аптымізацыі грузавой і камерцыйнай работы, павышэння якасці паслуг чыгуначнага транспарту, разглядаюцца пытанні ўкаранення электронных перавозачных дакументаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.