Вы тут

«Першая зборная» стала найлепшай


Уладальнікам Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх камандаў стала расійская «Першая зборная» (г. Масква). Па выніках выступленняў яна набрала 62 балы.


Нагадаем, што на працягу трох дзён у Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіў інтэлектуальны марафон, які сабраў 32 зборныя з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Азербайджана і Латвіі — пераможцаў і прызёраў нацыянальных адборачных тураў. Беларусь прадстаўлялі 9 камандаў. У іх склад увайшлі студэнты Белдзяржуніверсітэта, БДУІР, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, БДПУ, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцы Ліцэя БДУ.

Каманды змагаліся за перамогу ў спартыўных версіях тэлевізійных гульняў «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг», «Эрудыт-квартэт», а таксама ў індывідуальнай «Сваёй гульні». Уладальнік кубка Еўропы вызначаўся па выніках выступлення ў камандных гульнях.

Другой у інтэлектуальнай гонцы стала мінская каманда «Вельмі змяніліся за лета» з 38 баламі. А замкнула тройку лідараў яшчэ адна сталічная каманда «Корпрусарыум deluxe», якая набрала 32,75 бала.

Лепшай у гульні «Што? Дзе? Калі?» стала чэмпіён цяперашняга сезона «Першая зборная». У «Брэйн-рынгу» перамаглі студэнты з «Рыбалюдзі» (г. Кіеў). «Эрудыт-квартэт» скарыўся «Корпрусарыум deluxe». У індывідуальнай «Сваёй гульні» найлепшым знатаком прызнаны ігрок з «Першай зборнай» Міхаіл Навасёлаў.

Адзначым, што БДУ стаў першай айчыннай ВНУ, дзе быў разыграны Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях. Традыцыйным месцам іх правядзення з'яўляўся Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт. Толькі апошнія два гады фінал чэмпіянату быў арганізаваны ў Віцебску.

Для даведкі: Кубак Еўропы сярод студэнцкіх камандаў праводзіцца, пачынаючы з 2005 года. У турніры могуць выступаць гульцы, узрост якіх не перавышае 24 гады. Ініцыятарамі і першымі арганізатарамі Кубка былі Дабрачынны фонд развіцця студэнцкіх ініцыятыў «Гаўдэамус», Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Міжрэгіянальная грамадская арганізацыя інтэлектуальна-творчых гульняў і Пецяргофскі клуб інтэлектуальных гульняў «Самсон».

Арганізатарамі Кубка-2017 выступілі БДУ, Міжнародная асацыяцыя клубаў «Што? Дзе? Калі?» і Беларуская ліга інтэлектуальных камандаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.