Вы тут

На Міншчыне з'явілася новае аддзяленне сувязі


Каля сотні жыхароў Маладзечна сабраліся на ўрачыстае адкрыццё новага аддзялення паштовай сувязі №2 на вуліцы Вялікі Гасцінец, 134А. Многія прыйшлі з дзецьмі, якім уручалі флажкі з сімволікай Белпошты, рознакаляровыя шары, частавалі салодкімі ласункамі.


Прыгожы будынак у бела-блакітным аздабленні ўзвяла ПМК-212 Маладзечна. Будаўнікі ў сціслыя тэрміны здалі аб'ект пад ключ. Першапачатковы праект каштаваў 700 тысяч рублёў. Але ў далейшым кошт работ знізілі да 450 тысяч. Конкурс на іх ажыццяўленне выйграла мясцовая будаўнічая арганізацыя. Гэта дазволіла зменшыць расходы: не трэба было дастаўляць людзей на работу з іншага горада, плаціць ім камандзіровачныя. Ды і самі работы вяліся пад пільным кантролем Белпошты, яе Мінскага філіяла.

— Гэтае аддзяленне будзе абслугоўваць 16 тысяч чалавек. Тут людзі змогуць атрымаць увесь неабходны спектр паштовых паслуг, у тым ліку і спадарожныя, набыць тавары паўсядзённага попыту. Думаю, што гэты будынак стане ўпрыгожаннем райцэнтра, а яго работнікі ўнясуць значны ўклад у якаснае абслугоўванне жыхароў Маладзечна, — канстатаваў генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Уладзімір Матусевіч. — Сёлета мы адкрылі восем аб'ектаў паштовай сувязі: у Гродне, Брэсце, Наваполацку, іншых населеных пунктах. Мы разумеем, што без новых аб'ектаў не будзе далейшага развіцця галіны. Сёння людзі хочуць не проста паслуг, а паслуг максімальна камфортных і зручных.

Ва ўтульнай кліенцкай зале наведвальнікі могуць атрымаць пенсіі і дапамогі, адправіць грашовыя пераводы, тэлеграмы, падпісацца на перыядычныя выданні, аплаціць камуналку. Да іх паслуг паскораная пошта ЕМS, Netліст.

— У Мінскай вобласці штогод адкрываюцца новыя гарадскія аддзяленні сувязі. Сёлета такія аб'екты з'явіліся ў Салігорску, Маладзечне, — паведаміла дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белпошта» Жанна Шабека. — Мы прадугледзелі, каб і кліентам, і супрацоўнікам было камфортна. У рамках аўтаматызаванай сістэмы рэгулявання электроннай чаргі ўпершыню рэалізавана магчымасць папярэдняга запісу. У кліентаў будзе магчымасць праз інтэрнэт-сайт (на старонцы Мінскага філіяла) або непасрэдна на тэрмінале пакінуць папярэдні запіс на зручны для іх час.

У аддзяленні арганізаваны чатыры аперацыйныя акны, карэспандэнцыю, газеты, часопісы дастаўляюць чатыры паштальёны. Узначаліла калектыў вопытны кіраўнік Вольга Пашкоўская.

— Да адкрыцця гэтага аддзялення мы ішлі не адзін год, — заўважыў начальнік Маладзечанскага раённага вузла паштовай сувязі Леанід Давідзёнак. — Тое, што ёсць, невялікае па плошчы. Таму шукалі розныя шляхі вырашэння пытання: ад арэнды плошчаў да пакупкі трохпакаёвай кватэры. Але апошні варыянт адпаў сам па сабе. Кватэра не падыходзіла па планіроўцы: нельга было зрабіць прасторны кліенцкі зал. А разбураць нясучыя сцены, вядома, нам бы не дазволілі.

Леанід Францішкавіч падзякаваў за дапамогу і падтрымку кіраўніцтву Белпошты, Мінскага філіяла, а таксама раённым уладам.

— Рынак паслуг не стаіць на месцы, пастаянна развіваецца. Працягваецца работа па абнаўленні сайта Белпошты, у тым ліку з асабістым кабінетам, — адзначыў напрыканцы Уладзімір Матусевіч.

Ну, і, канешне, якое свята без падарункаў, сюрпрызаў. Першым дваццаці кліентам уручылі салодкія пачастункі, а малых забаўляла лялька ў рост чалавека.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паслугі ў дыстанцыйным фармаце

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.