Вы тут

Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту шукае валанцёраў


Наша газета не раз пісала пра гэты адукацыйны праект, дзякуючы якому кожны год больш за тысячу мінскіх пенсіянераў успамінаюць, што значыць быць студэнтам. У Мінскім універсітэце трэцяга ўзросту яны вывучаюць замежныя мовы, ландшафтны дызайн, аратарскае майстэрства, краязнаўства, псіхалогію, асвойваюць камп'ютар і Аndrоіd, фоташоп і відэамантаж, фотасправу, спрабуюць сябе ў акцёрскім мастацтве, танцавальных і спартыўных напрамках...


І ўсё гэта трымаецца на выкладчыках-валанцёрах, якія працуюць са слухачамі «залатога ўзросту» абсалютна бясплатна.

На гэтым тыдні стартавала чарговая кампанія па наборы валанцёраў у Мінскі ўніверсітэт трэцяга ўзросту.

— Валанцёр можа стаць выкладчыкам як ужо наяўнага курсу, так і прапанаваць новы вучэбны напрамак. Заняткі праходзяць адзін раз на тыдзень, з кастрычніка па май, — кажа спецыяліст па камунікацыях Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў Вольга Шышло. — І не хвалюйцеся, калі ў вас няма вопыту выкладання, галоўнае — гэта жаданне падзяліцца сваімі ведамі, з ім усё атрымаецца!

Валанцёр Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту Надзея Дземідко ўспамінае: «Спачатку было крыху складана, бо да прыходу ў праект я ніколі не выкладала. Ды і мае вучні паставіліся да мяне з недаверам: я ім падалася занадта «зялёнай» і неспрактыкаванай. Але паступова заняткі пачалі атрымлівацца насычанымі і цікавымі. Калі яны кажуць: «Ой, дзякуючы вашым урокам я за мяжой размаўляла, і мяне не толькі разумелі, але і хвалілі маю англійскую мову!» — то для мяне гэта найлепшая пахвала».

— Паспрабаваць працаваць з пажылымі людзьмі я б парэкамендавала выкладчыкам, якія расчараваліся ў сваёй прафесіі. У вас сапраўды адкрыецца другое дыханне! — раіць Вераніка Дабракова. — Ды і наогул, гэта вопыт, які варта мець.

* * *

Фарміраванне каманды валанцёраў працягнецца да 18 верасня. Ахвотныя могуць падаць заяўку, напісаўшы кіраўнікам праекта на 3-аgе@bаsw-ngо.bу, або запоўніць анкету валанцёра. У камандзе праекта будуць рады бачыць не толькі студэнтаў, але і спецыялістаў, якія працуюць, і пенсіянераў.

Святлана Бусько

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хочаце падзяліцца сваімі ведамі?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».