Вы тут

МТС абвясціў сваю намінацыю ў конкурсе праектаў Social Weekend


Social Weekend — найбуйнейшы ў Беларусі конкурс сацыяльных праектаў, які арганізуюць двойчы ў год. Ён пройдзе ў краіне ўжо ў дзесяты раз.


Фота: vedomosti.ru

— Для нас "сацыяльны праект "— гэта шырокае паняцце. Яно зусім не абмяжоўваецца дабрачыннасцю, якая несумненна важная. Што гэта можа быць? Гэта можа быць любы праект, карысны грамадству: нешта зусім новае або палепшаны варыянт ужо існуючых рэчаў, — падкрэслівае кіраўнік рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend Аляксандр СКРАБОЎСКІ.  — Усяго за час правядзення конкурсу было прапанавана больш за 1200 унікальных ідэй. У новыя праекты з восені 2013-га інвеставана больш за 220 000 рублёў. Такім чынам конкурс стымулюе сацыяльнае прадпрымальніцтва, ствараючы ўмовы для росту сацыяльнага капіталу ў краіне…

Кампанія МТС абвясціла ў рамках Social Weekend намінацыю “Нагода стаць бліжэй”.

—  Мы будзем рады, калі ў прапанаваных праектах будзе выкарыстаны мабільны інтэрнэт, сувязь, віртуальныя паслугі і сэрвісы — гэта значыць, нестандартныя рашэнні, якія дазволяць зрабіць наша жыццё больш камфортным. Але ў любым выпадку ў рамках намінацыі “Нагода стаць бліжэй” мы абавязкова падтрымаем праекты, з дапамогай якіх людзі змогуць дапамагаць адзін аднаму, — адзначыла кіраўнік групы па сувязях з грамадскасцю МТС Вольга Ткачэнка.

Чарговы прыём заявак на конкурс ужо стартаваў, свае ідэі можна прапанаваць да канца верасня. Для аўтараў праектаў, якія пройдуць адбор, арганізуюць навучаннем па прасоўванні  наватарскіх ідэй. Лепшыя праекты прэзентуюць у фінале 14 снежня, яны і атрымаюць матэрыяльную падтрымку і пуцёўку ў жыццё. Прапанаваць свае ідэі можа кожны.

Надзея НІКАЛАЕВА 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?