Вы тут

Рыжанкоў: Кніга з'яўляецца рухаючай сілай у развіцці грамадства


Кніга з'яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і рухаючай сілай у развіцці грамадства. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў на ўрачыстым адкрыцці міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску.


Фота: БЕЛТА

Віншуючы ўдзельнікаў міжнароднага кангрэса і прадстаўнікоў Нацыянальнай бібліятэкі з 95-годдзем, Максім Рыжанкоў адзначыў, што бягучы год аб'яўлены Годам навукі не выпадкова, паколькі кніга на працягу ўсяго свайго існавання з'яўляецца галоўнай крыніцай ведаў і рухаючай сілай у развіцці грамадства.

Нацыянальная бібліятэка працуе, захоўваючы для будучых пакаленняў багатую і духоўна насычаную спадчыну ўсяго беларускага народа, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Максім Рыжанкоў зачытаў віншаванне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Нацыянальная бібліятэка па праву з'яўляецца галоўным асветным цэнтрам дзяржавы. Яна захоўвае мудрасць нацыі, культурнае багацце і культурную спадчыну. У век імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій кніга не толькі не страціла сваёй каштоўнасці, яна па-ранейшаму з'яўляецца крыніцай ведаў, гаворыцца ў віншаванні.

Амаль 600 дэлегатаў з 24 краін прымаюць удзел у міжнародным кангрэсе "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску 14-15 верасня. Гэта вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты навуковых, навучальных і культурных устаноў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Чарнагорыі і іншых краін.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

У ліпені ў Мінску ў трох паліклініках — 10-й, 23-й і 37-й — былі адкрыты кабінеты «За жыццё», дзе праводзяць перадабортнае кансультаванне.

Грамадства

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Ці лічыце вы мэтазгодным устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі?

Культура

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

«Не выбірай жонку ў агародзе, а шукай у карагодзе»

Фалькларыст і этнахарэограф Сяргей Выскварка ведае, што кажа. 

Грамадства

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Ці ўсім быць вундэркіндамі?

Сучасныя малыя ведаюць алфавіт, але не ўмеюць гуляць.