Вы тут

Шчоткіна: Справу Скарыны годна прадаўжаюць беларускія кнігавыдаўцы


Аб гэтым заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Мар'яна Шчоткіна на ўрачыстым адкрыцці міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску.


Фота: БЕЛТА

"Кніга мае важнае значэнне для беларускага народа. Яна захоўвае мудрасць пакаленняў, аб'ядноўвае нас як нацыю, з'яўляецца дасягненнем духоўнай культуры народа, - сказала Мар'яна Шчоткіна. - Сёння вялікая справа першадрукара Францыска Скарыны прадаўжаецца на дастойным узроўні. На міжнародных кніжных выстаўках і конкурсах беларуская кніга прадстаўлена з годнасцю і атрымлівае высокія ўзнагароды".

Віншуючы супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 95-годдзем, намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што НББ з'яўляецца галоўным сховішчам культурнай спадчыны народа. Яна пажадала ўдзельнікам кангрэса плённай работы і цікавай размовы. 

Каля 600 дэлегатаў з 24 краін прымаюць удзел у міжнародным кангрэсе "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" ў Мінску 14-15 верасня. Гэта вядомыя грамадскія і палітычныя дзеячы, дыпламаты, кіраўнікі і аўтарытэтныя спецыялісты навуковых, навучальных і культурных устаноў з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны, Чарнагорыі і іншых краін. 500-годдзе беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання з'яўляецца знамянальным юбілеем гэтага года і шырока адзначаецца сусветнай супольнасцю. Міжнародны кангрэс "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" поўнасцю адпавядае мэтам і ідэям ЮНЕСКА і праходзіць пад патранатам арганізацыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».