Вы тут

Заўтра каналы Белтэлерадыёкампаніі прадставяць гледачам навінкі эфіру


Увечары 16 верасня ў інтэрактыўным шоу «Вялікае тэлебачанне. Новы сезон» усе каналы медыяхолдынга прадставяць гледачам навінкі свайго эфіру і «рэнавацыю» любімых праграм. Зрэшты, пра некаторыя разынкі ў тэлепірагу «Звязда» даведалася крыху раней.


Фота прэс-службы БТРК.

На «Беларусь 1» адной з галоўных прэм'ер сезона стане праект «Шчаслівы вечар», удзельнікі якога памераюцца творчымі здольнасцямі. Неўзабаве выйдзе ў эфір маштабны праект «Я ведаю!», які Белтэлерадыёкампанія рэалізуе сумесна з Міністэрствам адукацыі. У больш як 30 выпусках праграмы вучні 5—11 класаў з усіх рэгіёнаў пройдуць іспыты на эрудыцыю, кемлівасць і інтэлект, а 7 пераможцаў з кожнай паралелі атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі для ўсяго класа. Вядучы праграмы «Пад ключ» Арцём Рыбакін абяцае дапамагчы тым, хто задумвае маштабную будоўлю і рызыкне даверыць гэтую справу тэлевізійнікам.

Тэлеканал «Беларусь 2» закупіў цэлы пакет свежых расійскіх і ўкраінскіх рэаліці-шоу, а яшчэ падрыхтаваў уласныя навінкі, у тым ліку шоу «Панаехалі 2. Канікулы ўсляпую», перафарматаваны маладзёжны праект «Пін_код» з новымі тэмамі і вядучымі, а таксама праект «Камень, нажніцы, папера», карэспандэнты якога ажывяць стары добры жанр «рэпарцёр атрымаў заданне», а хто якую ролю будзе выконваць, вызначыць дзіцячая гульня ў «камень-нажніцы-паперу». Асаблівасць праграмы — прамая сувязь з гледачамі праз Інстаграм, дзе можна будзе задаваць свае пытанні і прапаноўваць заданні для наступнага выпуску.

Сацыякультурны канал «Беларусь 3» традыцыйна не толькі і не столькі забаўляе, колькі адукоўвае гледачоў — так, ужо выйшлі першыя выпускі дакументальных праектаў «Запіскі на палях» і «Ліра», прысвечаныя беларускім пісьменнікам і кнізе, а праект «Беларусь як песня» знаёміць аўдыторыю з багатай палітрай беларускай эстрады 70—80-х гадоў мінулага стагоддзя. Не засталіся без увагі і аматары аўтарскай песні — ім адрасаваны суботнія канцэртныя праграмы «Мелодыі лета — 2017», запісаныя падчас сёлетняга фестывалю «Вялікая бард-рыбалка», а таксама прыхільнікі класікі, якія ўбачаць і пачуюць на «Вечарах Вялікага тэатра ў палацы Радзівілаў» сусветныя шэдэўры оперы і балета. У кастрычніку тэлеканал прадставіць яшчэ адну навінку — фальклорнае шоу «Хата на хату», у якім цэлыя сем'і будуць спаборнічаць у вакальным майстэрстве.

Што да «Беларусь 5», то яго новая праграма «Агнявы рубеж» прысвечана... правільна, біятлону. Эксклюзіўныя інтэрв'ю з легендарнымі спартсменамі, экспертныя меркаванні, адметнасці біятлонных трас — вось далёка не поўны пералік тэм праекта. Цыкл праграм «Трэніровачны дзень» вернецца ў эфір і раскажа пра падрыхтоўку нашых спартсменаў да Алімпіяды-2018. Да таго ж тэлеканал неўзабаве пачне паказваць не толькі дакументальныя, але і мастацкія фільмы пра спорт.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вялікае адкрыццё

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.