Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Надыходзіць спрыяльны момант для канцэнтрацыі сваіх сіл і магчымасцяў і рэзкага, нават раптоўнага, скачка наперад. Праўда, не забывайце, што падвышэнне па службе азначае і больш адказнасці. Да магчымых праблем у асабістым жыцці лепш паставіцца з гумарам. У выхадныя пажадана дарабляць звыклыя справы і не ўблытвацца ў прывабныя авантуры. Вашае маўчанне будзе больш, чым залатым. Рабіце высновы самі сабе, час для іх абвяшчэння пакуль не прыйшоў.

ЦЯЛЕЦ. Творчыя ідэі на гэтым тыдні могуць сыпацца з вас, як з рога дастатку. Аднак ці гатовыя вы іх рэалізаваць або вам падабаецца проста марыць? Надыходзіць важны перыяд для прафесійнага росту і духоўнага ўдасканалення. Таварыскасць і жыццерадаснасць дапамогуць знайсці новых сяброў. У другой палове тыдня магчымыя некаторыя рознагалоссі з блізкімі людзьмі, паспрабуйце іх пераадолець. Імаверныя складанасці ў адносінах са сваякамі, не даводзьце сітуацыю да канфлікту.

БЛІЗНЯТЫ. Вы нібы ачуецеся ад доўгага сну — на гэтым тыдні дзейнасць стане значна больш інтэнсіўнай, не выключана, што зоймецеся распрацоўкай стратэгіі для заваявання чарговай вяршыні. Вам могуць прапанаваць новы перспектыўны праект. У аўторак павялічыцца творчы патэнцыял і працаздольнасць, што дазволіць з лёгкасцю справіцца з задачай любой складанасці. У сераду могуць з'явіцца новыя сябры. У суботу можа рэалізавацца мара пра падарожжа.

РАК. Вашы жаданні і задумы будуць выконвацца ў той меры, у якой яны шчырыя і не супярэчаць інтарэсам іншых людзей. Паспрабуйце своечасова заўважаць і выпраўляць дапушчаныя памылкі ў працоўных пытаннях. Не варта раздражняцца па дробязях, не звяртайце ўвагі на недарэчныя заўвагі. Папяровая цяганіна на працы можа злёгку расчараваць вас. Прытрымайце свой спрыт на выхадныя, інакш не здолееце як след адпачыць.

ЛЕЎ. Займіцеся духоўным развіццём і самаадукацыяй. Спасцігайце новыя і важныя для вас сферы ведаў. У панядзелак будзе ўдалым абмеркаванне вашых ідэй і прапаноў з начальствам. У аўторак могуць зацікавіць новыя кнігі і фільмы. У сераду або ў пятніцу вас можа чакаць прыемная сустрэча са старымі сябрамі. Будзеце бліскаць досціпам і красамоўствам, лёгка і даходліва выказваць свае думкі, таму скорыце ўсіх талентам апавядальніка.

ДЗЕВА. На гэтым тыдні выкрышталізуецца запаветная мэта, будзеце імкнуцца да яе — і зможаце яе дасягнуць. У панядзелак ці аўторак перад вамі могуць адкрыцца іншыя гарызонты — яны будуць звязаныя з новымі напрамкамі ў справах. У сераду магчымыя праблемы юрыдычнага плана, вытокі якіх знаходзяцца ў нядаўнім мінулым, але з якімі ўдасца справіцца ў канцы тыдня. Блізкія людзі праявяць клопат і ўвагу, іх дапамога будзе вельмі дарэчы.

ШАЛІ. На гэтым тыдні варта падвоіць энтузіязм на працы. Начальства чакае ад вас адказнага кроку, не расчаруйце яго. Са змяненнем абавязкаў адбудуцца зрухі ў сферы ацэнкі працы, не прамаргайце наяўныя перспектывы. У пятніцу можаце атрымаць неабходную для сябе інфармацыю, адказы на зададзеныя калісьці пытанні, паспрабуйце разумна распарадзіцца гэтымі ведамі.

СКАРПІЁН. Самае важнае цяпер — засяродзіцца і паспець усё зрабіць своечасова. Можа спатрэбіцца здольнасць хутка перамяшчацца і вырашаць адразу некалькі задач. І ў вас атрымаецца! Магчымыя новыя заданні і праекты, якія будуць спрыяць павышэнню матэрыяльнага дабрабыту. Паспрабуйце не адкладаць назапашаныя справы, а па магчымасці вырашаць іх адразу. Можаце быць упэўненыя ў сваіх здольнасцях і ў тым, што працуеце ў камандзе аднадумцаў. Ёсць вялікая магчымасць, што вам падвысяць зарплату.

СТРАЛЕЦ. Старанна сплануйце мерапрыемствы панядзелка і аўторка, каб паспець зрабіць усе справы і вылучыць час на асабістае жыццё. Вашы ідэі шмат у чым цяпер працуюць на перспектыву. У другой палове тыдня можна чакаць значных грашовых паступленняў. Не забывайцеся пра сваякоў, удзяліце ім больш увагі.

КАЗЯРОГ. Стабільнасць жыццёвага ўкладу і аптымістычны настрой дазволяць лёгка праслізнуць праз перашкоды і выйсці пераможцамі практычна з любой сітуацыі. У пачатку тыдня пажадана нікуды не спазняцца, непунктуальнасць можа стаць прычынай праблем. У сераду ўзгадніце і ўдакладніце ўсё да дробязяў, бо ад карпатлівасці будзе залежаць ваша рэпутацыя на працы. У чацвер не варта пачынаць размовы з начальствам пра ўзніклую праблему, яно само закране гэтую тэму, і вы апыняцеся ў больш выгадным становішчы.

ВАДАЛЕЙ. Гэты тыдзень варта прысвяціць працы, на час забыўшыся пра забавы. Намаганні будуць мець добры вынік, вы зможаце справіцца з многімі пытаннямі і на рабоце, і дома. Спрыяльны час для навядзення парадку. Падзеі аўторка могуць нешта нагадаць, не выключана, што сітуацыя, якая калісьці мела месца, паўторыцца аж да дэталяў. Чацвер — спрыяльны дзень для пачатку вялікіх і важных спраў. У пятніцу пастарайцеся не паддавацца намове, а таксама ляноце і іншым спакусам.

РЫБЫ. Вельмі ўдалы тыдзень. Энергіі хапае, усё атрымліваецца, спорыцца ў руках. Удалыя справы, звязаныя з паездкамі, як замежнымі, так і проста ў іншыя гарады. Пачатак тыдня варта прысвяціць пытанням хатняй гаспадаркі, бо, з аднаго боку, гэта спрыяльны час для стварэння выгоды і камфорту дома, а з другога — у гэтай сферы могуць з'явіцца праблемныя месцы, якія варта своечасова ліквідаваць. Давядзецца прымаць узважаныя рашэнні, часам не звяртаючы ўвагі на ганарлівасць і ідучы ў разрэз са сваімі пачуццямі і жаданнямі. Варта праявіць вытрымку і стрыманасць, калі хочаце чагосьці дамагчыся.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.