Вы тут

У камандзе «Нашых навін» на АНТ адбылося папаўненне


У камандзе «Нашых навін» на тэлеканале АНТ адбылося папаўненне: Дзмітрый Максімовіч з пачатку верасня працуе ў прамых эфірах.


Дзе вы маглі раней чуць гэта імя? Напрыклад, на розных радыёстанцыях, дзе вядучы працуе ўжо 10 гадоў, або на спектаклях Кіма Брэйтбурга «Блакітная камея» і «Дуброўскі», у якіх з 2010 года Дзмітрый выконвае галоўныя ролі.

Гэтым летам, нагадвае загадчык аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання АНТ Кацярына Цішкевіч, тэлеканал праводзіў кастынг вядучых: «Паступіла каля тысячы заявак, і многіх пасля папярэдняга адбору мы запрасілі ў студыю АНТ на пробы». Дзмітрый, у якім тэлевізійнікі ўбачылі патэнцыял, на працягу двух месяцаў штодзённа наведваў майстар-класы па тэхніцы маўлення, логіцы і акцёрскім майстэрстве, а цяпер павышае майстэрства ўжо непасрэдна ў ролі вядучага «Нашых навін».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Плюс адзін да навін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».