Вы тут

Жыхар Мёрскага раёна ўтрымліваў у няволі казулю на сваім падворку


У Браслаўскую міжрайінспекцыю паступіла інфармацыя аб утрыманні ў няволі казулі на падворку аднаго з жыхароў вёскі Воўкаўшчына Мёрскага раёна. На месцы дзяржінспектары знайшлі ў загоне сяголетка казулі, пра што паведамілі ў міліцыю.


Падчас высвятлення сітуацыі было ўстаноўлена, што дзікую жывёлу з асяроддзя жыхарства забраў механізатар ААТ «Любінава» ў полі паблізу вёскі Румішча Мёрскага раёна яшчэ ў пачатку чэрвеня і перадаў казулю свайму знаёмаму ў Воўкаўшчыну. Для якіх мэт яе памясцілі ў вальер, гаспадар дома не растлумачыў.

Як паведамілі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, абодвум грамадзянам за здзейсненае давядзецца адказваць па законе — аднаму за незаконны адлоў казулі з асяроддзя жыхарства, другому — за незаконнае ўтрыманне яе ў няволі. Жывёлу перадалі ў нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» для ўтрымання ў дэманстрацыйным вальеры.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Патрапіла казуля ў Воўкаўшчыну...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».