Вы тут

Размова па сутнасці


На вяршыні вялікага айсберга...

За 25 гадоў існавання Вышэйшай атэстацыйнай камісіі вучоная ступень доктара навук была прысуджана амаль 1600 саіскальнікам (сярэдні іх узрост складае 51 год). Ступень кандыдата навук атрымалі больш як 12 тысяч саіскальнікаў (сярэдні ўзрост — 34 гады). Акрамя таго, навуковую ступень ВАК прысудзіў 764 замежным грамадзянам: ступень доктара навук атрымалі 70 іншаземцаў і 694 — кандыдата навук. Гэтыя лічбы агучыў падчас міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сістэма дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі» старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь доктар педагагічных навук, прафесар Генадзь ПАЛЬЧЫК.


— Апошняе дзесяцігоддзе ў нас прасочваецца наступны трэнд: за год абараняюцца прыкладна 500 кандыдацкіх і каля 50 доктарскіх дысертацый. Многа гэта ці мала? Напэўна, сёння трэба ставіць пытанне пра актуальнасць даследаванняў, якія праводзяцца не толькі ў галіне тэхнічных навук і высокатэхналагічных спецыяльнасцяў, але і ў сферы гуманітарных навук, — яны сёння запатрабаваныя як ніколі, паколькі могуць сур'ёзна прааналізаваць новыя выклікі часу — іх негатыўны ўплыў на фарміраванне асобы і на ўсё наша грамадства, — падкрэсліў ён. — 25-гадовы юбілей ВАКа вельмі сімвалічна супаў з абвешчаным у Беларусі Годам навукі. Асаблівая ўвага з боку дзяржавы да навуковай сферы — гэта сур'ёзная адказнасць, а атэстацыя з'яўляецца вяршыняй вялікага айсберга падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі...

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім РЫЖАНКОЎ зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. У ім, у прыватнасці, адзначаецца, што падрыхтоўка і атэстацыя навуковых кадраў з'яўляецца неабходнай умовай інавацыйнага развіцця эканомікі і іншых сфер жыццядзейнасці грамадства. І роля ВАКа ў павышэнні прэстыжу і аўтарытэту беларускіх навукова-педагагічных школ, іх міжнародным прызнанні, адкрыцці новых імёнаў у навуцы — вельмі высокая. Кіраўнік дзяржавы перакананы, што абмен вопытам у гэтай сферы надасць магутны імпульс удасканаленню сістэмы дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

(Падрабязнасці з навукова-практычнай канферэнцыі і круглага стала, прысвечанага ўдасканаленню нарматыўнай прававой базы сістэмы дзяржаўнай атэстацыі навуковых работнікаў, будуць апублікаваныя ў наступных нумарах «Звязды».)

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».