Вы тут

Па працаўладкаванні выпускнікоў БДУ аказаўся сярод лідараў


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў адзінай беларускай ВНУ, якая трапіла ў ТОП-500 міжнароднага рэйтынгу ўніверсітэтаў па працаўладкаванні выпускнікоў па версіі ўплывовага брытанскага рэйтынгавага агенцтва QS.


Рэйтынг QS GER (Graduate Employability Rankings) ацэньвае вядучыя сусветныя ўніверсітэты па наступных крытэрыях: пад вагу бяруцца рэпутацыя ўніверсітэта сярод працадаўцаў, супрацоўніцтва ВНУ з працадаўцамі, прафесійныя дасягненні выпускнікоў, арганізацыя ўзаемадзеяння працадаўцаў са студэнтамі і ўзровень занятасці выпускнікоў.

Па такому паказчыку, як “прафесійныя дасягненні выпускнікоў”, Белдзяржуніверсітэт займае 172 пазіцыю ў свеце, а па ўзроўні занятасці сваіх выпускнікоў — 115 месца ў свеце!

— Мы ганарымся і сваімі выпускнікамі, і нашай рэпутацыяй сярод працадаўцаў. І нам вельмі прыемна, што комплексная работа Беларускага дзяржаўнага універсітэта па працаўладкаванні выпускнікоў, правядзенню для іх маштабных мерапрыемстваў па пошуку працы была высока ацэненая міжнароднымі экспертамі і самімі працадаўцамі, — падкрэслівае  рэктар БДУ, акадэмік Сяргей АБЛАМЕЙКА. — Універсітэт праводзіць дзясяткі мерапрыемстваў для студэнтаў выпускных курсаў: Дні кар'еры — восенню і вясной, ушчыльную працуе з заказчыкамі кадраў, ва ўніверсітэце створана электронная база партфоліа выпускнікоў. У лютым бягучага года мы арганізавалі маштабнае мерапрыемства — Адкрыты рэспубліканскі студэнцкі кар'ерны форум, які сабраў больш за 1500 студэнтаў з многіх ВНУ нашай краіны.

 Па традыцыі пазіцыі ўверсе рэйтынгу QS GER займаюць амерыканскія ВНУ: Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі ўніверсітэт Лос-Анджэлеса, Гарвардскі універсітэт. З універсітэтаў краін СНД, а таксама нашых бліжэйшых суседзяў у рэйтынг трапілі 11 расійскіх універсітэтаў, адна ВНУ з Казахстана, па дзве — з Латві і Эстоніі і па тры  — з Літвы і Польшчы.

Трэба дадаць, што Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае высокія месцы ў многіх уплывовых міжнародных рэйтынгах (QS, THE, Webometrics, SIR, U-Multirank і іншых), стабільна трапляючы ў два працэнта лепшых універсітэтаў свету.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.