Вы тут

БАТЭ згуляў унічыю з «Црвенай Звездай»


У стартавым матчы чарговага розыгрышу футбалісты БАТЭ згулялі ўнічыю з «Црвенай Звездай»

На стадыёне «Райка Міціч» у Бялградзе барысаўчане правялі свой першы паядынак у групе Н. Да старту футбалісты сербскага клуба лічыліся фаварытамі сустрэчы, так атрымалася і на полі: яны часцей валодалі мячом, у той час як падапечныя Аляксандра Ермаковіча стараліся надзейна гуляць у абароне і дзейнічаць на контратаках.


На 54-й хвіліне Неманья Радоньіч адправіў мяч у сетку варот Дзяніса Шчарбіцкага, але менавіта пасля гэтага моманту перавага ў гульні перайшла да футбалістаў БАТЭ. На 72-й хвіліне Мікалай Сігневіч ударам галавой зраўняў лік сустрэчы — 1:1. Лічбы на табло да заканчэння матча так і не змяніліся.

— Мы маглі як перамагчы, так і саступіць. Поўнай задаволенасці вынікам няма, — адзначыў галоўны трэнер беларускага клуба Аляксандр Ермаковіч. Калі сапернік вялікімі сіламі пайшоў наперад, у нас было шмат магчымасцяў пакараць яго за дадзеную прастору, але, на жаль, у завяршальных фазах нападзення мы дапускалі памылкі і не скарысталіся выгаднымі момантамі. БАТЭ не першы год выступае на гэтай еўракубкавай стадыі. Не ў крыўду «Црвене Звездзе», мы гулялі і з больш моцнымі сапернікамі. Хлопцы рэальна разумелі, што ў гэтым матчы можна было перамагчы.

Паўабаронца БАТЭ Мірка Іваніч адзначыў, што на стадыёне ў Бялградзе была выдатная атмасфера, якая ў той жа час не ціснула на футбалістаў.

— Мне на радзіме гуляць вельмі добра. Адчуваю падтрымку блізкіх. Даўно не быў у Сербіі, тым больш даўно не выступаў тут. Скосых позіркаў з боку з-за таго, што я футбаліст БАТЭ, не адчуваў. «Црвена Звезда» згуляла добра перш за ўсё як каманда, таму нікога персанальна вылучыць не магу. З аднаго боку, задаволены тым, як мы сыгралі. З іншага — прысутнічае і расчараванне. Усё ж такі далёка не ўсе моманты мы рэалізавалі. Зрэшты, лічу вынік заканамерным, прайграць было б крыўдна любой з камандаў. У нашай раздзявальні асаблівай радасці пасля нічыёй ніхто не выказваў. Усе прынялі вынік як належнае, — расказаў Іваніч.

Іншы матч групы H паміж «Арсеналам» і «Кёльнам» скончыўся з лікам — 3:1 на карысць англійскага клуба.

У другім туры Лігі Еўропы БАТЭ 28 верасня прыме на сваім полі лонданскі «Арсенал», а «Кёльн» згуляе дома з «Црвенай Звездай».

Дар'я Лабажэвіч

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Поўнай задаволенасці вынікам няма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».