Вы тут

Памочнік Прэзідэнта Беларусі правёў прыём у Гомельскай вобласці


Вось і падчас сустрэчы памочніка Прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гомельскай вобласці Юрыя Шулейкі з грамадзянамі, якая прайшла ў Калінкавічах, людзі часта скардзіліся не на ўлады, а прасілі быць трацейскім суддзёй у сітуацыях, якія вырашыць самім не ўдалося.


Адна сітуацыя: група людзей на чале са старшынёй кааператыва «Парус-1» Пятром Краўчанкам выступае за тое, каб пусціць аўтобус да садовага таварыства. Нават дарогу і прыпыначны пункт для гэтага зрабілі. Іншыя грамадзяне — супраць. Другая сітуацыя: Рыгор Дрынеўскі патрабуе, каб быў адкрыты рух па вуліцы Чкалава ў Калінкавічах. Жыхарам, якія на ёй жывуць, такая прапанова зусім не падабаецца. Хто больш мае рацыю?

У кожнай сітуацыі чыноўнік разбіраецца з дапамогай асоб, адказных за тыя ці іншыя пытанні, выслухоўвае ўсе аргументы «за» і «супраць». Аднолькавых рашэнняў тут быць не можа. І таму першае з азначаных пытанняў практычна адразу вырашаецца на карысць працягу аўтобуснага маршруту. Па другім яшчэ будзе вывучацца сітуацыя і ў вызначаны тэрмін рыхтавацца абгрунтаваны адказ.

Зразумела, некаторыя праблемы накшталт правядзення капітальных рамонтаў патрабуюць значнага часу. Дарэчы, чыноўнікі на месцах, калі атрымліваюць скаргу, імкнуцца хоць бы пачаць вырашаць праблему практычна пасля таго, як яна агучана заяўнікам. І гэта, лічыць Юрый Шулейка, таксама станоўчы вынік прыёмаў, якія ладзяцца па ўсёй краіне:

— Няма падстаў зусім не давяраць органам мясцовай улады, — падводзіць вынікі чарговай сустрэчы з людзьмі Юрый Шулейка. — Многія пытанні мясцовыя ўлады імкнуцца вырашыць непасрэдна перад прыездам чыноўніка. Часам і за дзень да прыезду вырашаюць. Таму можна сказаць, што работа са зваротамі ідзе дастатковая. Традыцыйныя пытанні ёсць. Яны датычацца эксплуатацыі жылых памяшканняў. Таксама шмат пытанняў аб перадзеле зямельных участкаў. Часта людзі не задаволены рашэннямі судоў і хочуць дабіцца іх адмены ці перагляду. Аднак умяшанне ў дзейнасць судоў супярэчыць заканадаўству. Тым больш калі рашэнне прайшло праз вышэйшыя інстанцыі.

Апошні каментарый датычыцца зямельнага пытання, якое эмацыянальна агучыла пенсіянерка Наталля Старавойтава. Афіцыйна яна самавольна захапіла частку суседскага ўчастка, вось толькі сваёй віны не прызнае, нягледзячы на судовае рашэнне.

Усяго на прыёме Юрыя Шулейкі ў Калінкавічах пабывала сем чалавек. Па кожным пытанні памочнік Прэзідэнта даў тлумачэнні, некаторыя ўзяў пад асабісты кантроль і даў распараджэнні адпаведным службам райвыканкама.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іоst@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Канфлікт інтарэсаў

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.