Вы тут

Эла Якубоўская: «Звязда» заўсёды для мяне цікавая і актуальная!


Эла ЯКУБОЎСКАЯ, настаўнік фізікі жодзінскай гімназіі №1, настаўнік-метадыст:


Са “Звяздой” я знаёмая ўжо многа гадоў,  і хачу адзначыць, што яна заўсёды для мяне цікавая і актуальная! Па-першае, усе падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне, абавязкова знаходзяць адлюстраванне на яе старонках, прычым, на беларускай мове, што для мяне надзвычай важна.

Па-другое, у нашай сям’і два педагога (я і муж), і мы, як людзі, якія працуюць у школе, вельмі любім чытаць пра сваіх калег, даведвацца пра іх думкі па тых ці іншых актуальных пытаннях, якія сёння ва ўсіх на слыху: ад падыходаў да ацэньвання дасягненняў вучняў -- да атэстацыі педагогаў. І, што нам імпануе, “Звязда” не спрабуе штосьці завуаліраваць, а называе рэчы сваімі імёнамі, калі ёсць праблема – значыць, яе трэба абмяркоўваць, нават калі пазіцыя педагогаў і не супадае з афіцыйнай..  

Некалькі гадоў таму я была дэлегатам ІІІ з’езда настаўнікаў СНД, які праходзіў у Мінску. Усіх удзельнікаў з’еду зачапіла выступленне міністра адукацыі і навукі Арменііі Армена Ашацяна, памятаю, што зала яму доўга апладзіравала. Але адна справа -- паслухаць, а іншая – паўтарыць пачутае. Пачалі з калегамі шукаць артыкулы са з’езду ў СМІ і высветлілася, што толькі “Звязда” працытавала яго даслоўна: ”Настаўнік не з'яўляецца героем дня, па-мойму, ні ў адной з былых постсавецкіх рэспублік. Ствараецца ўражанне, што ў нашых краінах адукацыя пераўтварылася ў “свяшчэнную карову”, на якую зрэдку моляцца, дрэнна яе кормяць, але кожны імкнецца надаіць паболей. Існуе бездань паміж дэклараванай каштоўнасцю адукацыі і стаўленнем да яе з боку грамадства і ўрада. Для ўрада адукацыя — адна з важных сацыяльных сфер, дзе трэба рабіць папулісцкія заявы і падкрэсліваць яе важнасць для развіцця дзяржавы. Як правіла, недахоп фінансавання кампенсуецца празмернай публічнай рыторыкай”. Мы з калегамі гэтыя вельмі трапныя словы занатавалі і пастаянна да іх звяртаемся.

Увогуле, самыя аператыўныя рэпартажы з важных педагагічных форумаў, апошнія звесткі падчас уступнай кампаніі, абмеркаванне законапраектаў я шукаю  менавіта на старонках маёй “Звязды”.

Па-трэцяе, у газеце працуюць таленавітыя журналісты. А калі артыкул піша асоба, індывідуальнасць, то заўсёды цікава чытаць такі матэрыял, няхай нават у ім і выкладзены досыць спрэчны погляд. Тут жа пачынаеш шукаць свае аргументы, завочна спрачацца… 

Журналісты “Звязды” ніколі не апускаецца да ўзроўню плётак, скандалаў, чутак і абраз вядомых людзей мастацтва, кіно, палітыкі ці эстрады. “Звязда” абмяркоўвае вострыя пытанні і цяжкія тэмы на даступнай і зразумелай мове.  Яна імкнецца быць блізкай сваім чытачам. Але разам з тым, ты адчуваеш, што расцеш, пашыраеш свой кругагляд, асабліва калі чытаеш краязнаўчыя артыкулы або артыкулы ў “Жырандолі”. “Замшэласць” розуму чытачам “Звязды” дакладна не пагражае…Гэта газета, найперш, для тых, хто думае… 

Запісала Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Загаловак у газеце: Без залішняй публічнай рыторыкі

Каментары

Згодная з Элай цалкам

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».