Вы тут

За суткі ратавальнікі знайшлі 13 грыбнікоў


У Магілёўскай вобласці згубіліся чацвёра, а ў Віцебскай — адразу дзявяцера грыбнікоў, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


У Магілёўскай вобласці ў 16.40 паступіла паведамленне аб прапаўшай у лясным масіве каля вёскі Вішнёўка 54-гадовай жанчыне. А ў 19.30 прыйшлі аналагічныя звесткі пра трох грыбнікоў, якія згубіліся ў лясным масіве каля вёскі Боркі-1. У пошукавых работах былі задзейнічаныя супрацоўнікі міліцыі і работнікі МНС. У 17.30 ратавальнікі знайшлі жанчыну, а ў 21.30 — трох іншых грыбнікоў.

Больш за ўсё заблукаўшых было ў Віцебскай вобласці. У 17.00 ратавальнікам паведамілі пра двух грамадзян, якія прапалі ў лясным масіве каля вёскі Кабішча Гарадоцкага раёна. Сувязь з 65-гадовым мужчынам і з яго 54-гадовай жонкай падтрымлівалася па тэлефоне. У 21.30 яны былі знойдзеныя.

У 19.40 аршанскім ратавальнікам стала вядома пра дзвюх жанчын і мужчыну, якія зніклі ў лесе каля вёскі Светачоўка. На пошукі выехалі ратавальнікі і супрацоўнікі РАУС. У 20.57 грыбнікі выйшлі на гукавую сірэну і светлавыя сігналы работнікаў МНС.

Да цемры блукалі грыбнікі ў Дубровенскім раёне. У 20.27 паступіла паведамленне пра зніклых каля вёскі Кіраёва трох пенсіянерак. А ў 21.20 аналагічная інфармацыя прыйшла з вёскі Анціпенкі, у лесе каля якой заблукаў 70-гадовы мужчына. У 22.02 тры жанчыны выйшлі з лесу на сірэну ратавальнікаў, а ў 22.17 на святло і гук аўтацыстэрны — зніклы мужчына. Ва ўсіх выпадках дапамога медыкаў грыбнікам не спатрэбілася.

Акрамя таго, на Магілёўшчыне працягваюцца пошукі мінчанкі 1963 года нараджэння і 53-гадовага мужчыны, які сышоў у лес у грыбы на Віцебшчыне.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».