Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць прыёмы грамадзян у рэгіёнах


Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае на планавай аснове ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах.


З 18 па 22 верасня 2017 года прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях па наступным графіку:

18 верасня з 10 да 13 гадзін у Магілёўскім аблвыканкаме прыём будзе весці ЛАЎРАНКОЎ Генадзь Міхайлавіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці.

19 верасня ў Мёрскім райвыканкаме з 11 да 14 гадзін прыём правядзе ПОБАЛЬ Крысціна Габрыілаўна, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў.

21 верасня ў Жыткавіцкім райвыканкаме з 11 да 14 гадзін прыём будзе праводзіць РЫЖАНКОЎ Максім Уладзіміравіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, а ў Пружанскім райвынканкаме з 10 да 13 гадзін будзе працаваць на прыёме начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі КРЫВАШЭЕЎ Юрый Васілевіч.

22 верасня патрапіць на прыём да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максіма Уладзіміравіча РЫЖАНКОВА можна будзе ў Петрыкаўскім райвыканкаме з 9 да 12 гадзін, а МАТЭЛЬСКІ Андрэй Францавіч, начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення, у гэты ж дзень правядзе прыём у Глыбоцкім райвыканкаме з 10 да 13 гадзін.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.