Вы тут

Папоўніўся Міжнародны савет беларуска-кітайскага кніжнага праекта


Серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая”, якую развівае і пашырае па даручэнню міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Выдавецкі дом “Звязда”, у многім не адбылася б, калі б ёй не апекаваўся Міжнародны рэдакцыйны савет. У яго ўваходзяць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, перакладчыкі не толькі з Беларусі і Кітая, але і з іншых краін свету. З Расіі, Азербайджана, Казахстана… Днямі прынята рашэнне аб уключэнні ў склад Міжнароднага рэдакцыйнага савета серыі “Светлыя знакі: паэты Кітая” загадчыка аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан кандыдата філалагічных навук Святланы Віктараўны Ананьевай.


Святлана Ананьева – аўтар і генератар многіх творчых, навуковых праектаў, якія звязаны з параўнальным літаратуразнаўствам. Дзякуючы казахскаму літаратуразнаўцу і мы, з Беларусі, зазіраем у невядомыя дагэтуль прасторы кітайскага мастацкага слова. Святлана Ананьева напісала грунтоўнае даследванне пра кітайскага перакладчыка і паэта Гао Мана, яго повязь з класікам казахскай літаратуры Абаем. Па яе ініцыятыве Мікола Мятліцкі пераклаў на беларускую мову верш Гао Мана пра Абая. Святлана Ананьева часта выступае ў беларускім друку, з'яўляецца аўтарам беларускіх літаратурна-мастацкіх і грамадска-палітычных перыядычных выданняў “Беларуская думка”, “Нёман”, “Літаратура і мастацтва”.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Як задаволіць кадравы голад у сферы ІТ?

Работадаўцы кажуць, што быць добрым праграмістам і ўмець пісаць код для эфектыўнай работы ўжо недастаткова.

Культура

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

Балельшчыкі II Еўрапейскіх гульняў ужо рэзервуюць вясковыя гатэлі

«Адышоў час, калі гасцям патрэбныя былі толькі «чарка і скварка», ім ужо цікавыя музеі, культурная праграма».

Грамадства

Як працуюць сапёры?

Як працуюць сапёры?

Больш за ўсё «сюрпрызаў» з часоў Вялікай Айчыннай вайны было знойдзена ў Докшыцкім, Талачынскім, Асіповіцкім і Лагойскім раёнах.