Вы тут

У кожнага свае колеры жыцця


У кожнага свае колеры жыцця

У Цэнтральнай бібліятэцы ім. І. Х. Каладзеева ў Барысаве з 8 па 28 верасня экспануецца выстава “Ззянне жыцця” Ірыны Губарэвіч. Ірына – маладая беларуская мастачка, якая нарадзілася ў Барысаве. У 2004 годзе скончыла мастацкую школу і ў гэтым жа годзе паступіла ў Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча ім. А. К. Глебава на аддзяленне мастацкага жывапісу. Ірына – удзельніца шматлікіх мастацкіх выстаў і праектаў. Напрыклад, летам мінулага года ў Дзяржынску прайшла яе выстава “Колер – гэты жыццё”. Таксама яе працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны і Турцыі.

На ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі родныя і блізкія Ірыны, якія яе падтрымлівалі. Першым настаўнікам мастачкі быў дзядуля. Пачынаючы з 5-6 месяцаў ён вучыў яе маляваць катоў, сабак, пеўняў. Алоўкі –самы любімы падарунак, – распавяла маці мастачкі Вольга Губарэвіч. Пасля дзядулі настаўнікам Ірыны была барысаўская мастачка Наталля Ганчарова, якая працавала ў мастацкай студыі Палацу культуры.

На выставе прадстаўлена крыху больш за пяцьдзясят работ, зробленых ў розных напрамках выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка і роспіс па шкле. Піша Ірына ў асноўным жывёл, кветкі. Таксама ў яе вельмі шмат твораў, прысвечаных мору і яго насельнікам, напрыклад, “Турецкое утро”, “Шторм”, “Рыба”. Вельмі цікава як маладая мастачка адлюстроўвае пару году, надвор’е ці час сутак. Не праз звыклыя для нас пейзажы. Ірына гэта ўсё стараецца паказаць праз дробязі – кветка, жывёла, расліна. Напрыклад, у роспісе па шклу “Жаркое лето” мастачка паказвае нам спёку не праз людзей, які хаваюцца ў цені, ці дзяцей, якія ядуць шмат марозіва. Мы бачым вельмі прыгожую і яркую ружу, якая не памірае пад сонцам, а наадварот  раскрываецца. Шмат пісалі, што Ірына Губарэвіч вельмі пазітыўны і яркі чалавек, што і адчуваецца ў яе працах. Мабыць, гэтым яны і прыцягваюць да сябе…

Настасся Капцава

 

 

 

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.