Вы тут

"Школы юных" адкрываюць новы адукацыйны сезон у БДУ


У БДУ працуюць 13 такіх школ.  “Школа юнага хіміка” і  “Школа географаў, краязнаўцаў і геолагаў” чакаюць вучняў 7-11-х класаў. Слухачамі  “Школы юнага біёлага” могуць стаць старшакласнікі. На факультэце міжнародных адносін навучэнцы змогуць прайсці навучанне ў “Школе будучага лагіста-міжнародніка”, а таксама ў  “Школе будучага мытніка” .


Вочна-завочная фізіка-матэматычная школа  арганізавана на фізічным факультэце для вучняў выпускных класаў, а пры механіка-матэматычным факультэце працуе для школьнікаў 5-11-х класаў “Школа юнага матэматыка”. Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі арганізуе для вучняў 5-11-х класаў “Школу юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў” з вячэрняй формай навучання і “Вочна-завочную школу па матэматыцы і інфарматыцы”.

Школьнікаў 9-11-х класаў запрашае “Школа юнага філосафа” пры факультэце філасофіі і сацыяльных навук, а вучняў 7-11-х класаў чакаюць у “Школе юных гісторыкаў” на гістарычным факультэце.

Для вучняў выпускных класаў пры факультэце радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій будзе працаваць “Школа радыёфізіка”, а пры Інстытуце журналістыкі — “Школа маладога журналіста”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.