Вы тут

"Тэатральны куфар БДУ—2017" адкрыецца 21 верасня


Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў збярэ 21 калектыў з 9 краін: Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Сербіі, Чылі, Балгарыі, Філіпін і Туніса. Нашу краіна прадставяць сем тэатральных студэнцкіх тэатраў. А ўсяго ў конкурснай праграме прымуць удзел больш за 200 артыстаў.


Спецыяльным госцем цырымоніі адкрыцця стане Маладзёжны тэатр “Кола” з Віцебска з канцэптуальным перформансам “Папяровыя людзі”. Уваход на цырымонію адкрыцця, якая адбудзецца 21 верасня ў 16.30 у Ліцэі БДУ, свабодны.

У гэтым годзе ў рамках фестывалю пройдзе біенале пластычных мастацтваў “Куфар_пластылін”. Знакавай падзеяй стане гасцявы прафесійны монаспектакль “Я хачу быць з табой”, аўтарам і выканаўцам якога з'яўляецца кіраўнік “Мaat Projekt тэатр” Томаш Базан (г. Люблін, Польшча).

Адно з самых відовішчных дзеянняў —  “фірменны” праект фестывалю “Куфар-in-Motion (“Куфар у руху”), які аб'яднае ўсіх яго удзельнікаў. Ён уяўляе сабой імправізацыю рэжысёра па  стварэнні невялікага па форме спектакля ўсяго за некалькі рэпетыцый. Унікальны паказ адбудзецца на цырымоніі закрыцця і яго можна будзе ўбачыць толькі раз. У гэтым годзе рэжысёрам харэаграфічнага спектакля выступіць Алена Русіна з Санкт-Пецярбурга.

Сёлетняя афіша фестывалю ўключае пастаноўкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, які пакажа рэжысёрскую работу Ганны Сулім па дакументальных матэрыялах і спадчыне Усевалада Меерхольда, Маскоўскага драматычнага тэатра “Мадэрн”, які прывёз на фестываль “Тры сястры” Чэхава.  У праграме фестывалю новы спектакль “Каханне людзей” студэнцкага калектыву БДУ “На балконе” паводле драмы маладога пісьменніка Дзмітрыя Багаслаўскага. Таксама на фестывальнай сцэне ажывуць героі п'ес Вампілава, Шэкспіра, Іванова ў выкананні акцёраў іншых тэатраў.

Мова пастановак — англійская, іспанская, сербская, польская і руская.

Галоўны прыз — “Вялікі куфар” — прысуджае глядач, галасуючы пасля кожнага спектакля. А прафесійнае журы вызначыць “Найлепшы спектакль” асобна сярод аматарскіх і прафесійных тэатраў.  Урачыстае закрыццё фестывалю адбудзецца 27 верасня.

Для даведкі: “Тэатральны куфар” праводзіцца Бедзяржуніверсітэтам з 2004-га года. Яго мэта — аб'яднаць таленавітую і актыўную моладзь з усяго свету. За гэты час удзельнікамі “Куфра” сталі студэнцкія тэатральныя калектывы больш чым з 45 краін. Гэта адзіны ў Беларусі Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў і адзін з самых вядомых ва Усходняй Еўропе.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.