Вы тут

У пятніцу пацяплее да плюс 26 градусаў


Выключна дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Сёння на тэрыторыі краіны будзе гаспадарыць цыклон, а ўдзень у паўднёвых раёнах адаб'ецца ўплыў зоны павышанага атмасфернага ціску. Пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні. Менавіта ў гэты дзень будзе ветрана. У Беларусі 19 верасня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Ён будзе 12 м/с, у многіх раёнах з парывамі да 15—20 м/с, месцамі да 21—24 м/с. Максімальная тэмпература паветра ўдзень — ад плюс 12 да плюс 17 градусаў, па поўдні — да 19 цяпла.

У сераду на надвор'е будуць уплываць атмасферныя франты. Тады ўначы пераважна па поўдні Беларусі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 5—12 градусаў, удзень — 12—19 цяпла. У другой палове тыдня, у чацвер, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7—14 градусаў. Удзень будзе ўжо ад плюс 12 да плюс 19 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 20—25 цяпла.

Уначы ў пятніцу на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах, пераважна па паўднёвым захадзе, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Прагназуецца, што тэмпература паветра ўначы складзе 9—16 цяпла. Удзень стане яшчэ цяплей — ад плюс 20 да плюс 26 градусаў, па захадзе — толькі 17—19 цяпла.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, у выхадныя дні з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш, але з паўночнага захаду Еўропы пачне паступаць больш свежае паветра.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Парасоны і галёшы...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».