Вы тут

Яхце з Нарвегіі зноў спатрэбілася дапамога


Падарожнікі з Нарвегіі зноў трапілі ў зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На гэты раз праблемы ў судна адбыліся з рулявым кіраваннем паблізу вёскі Вялле Брагінскага раёна. Паведамленне пра гэта паступіла ратавальнікам у нядзелю ўдзень.


Судна даўжынёй 10 метраў, вагой 6 тон належыць грамадзяніну Нарвегіі, на борце знаходзяцца журналісты першага нарвежскага нацыянальнага тэлеканала «Осла». Яхта 17 жніўня выйшла з Хельсінкі (Фінляндыя) і прайшла шлях у Санкт-Пецярбург, потым па Няве ў Наваладажскі канал і Ноўгарад, з Ноўгарада па рацэ Волхаў і часткова па сушы — у Смаленск. У гэты горад судна прыбыло 1 верасня і 3 верасня па Дняпры накіравалася ў бок Чорнага мора. 5 верасня яхта перасекла дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. У той жа дзень падарожнікі трапілі ў складаную сітуацыю — іх судна села на мель каля вёскі Бурая Дубровенскага раёна. Тады на дапамогу нарвежцам прыйшлі беларускія ратавальнікі. І вось праз два тыдні ў вандроўнікаў адбылася паломка вінта рулявога кіравання. Дапамогу аказвалі вадалазы з Гомельскага пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада. Работы былі скончаны позна ўвечары.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.