Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта праводзіць выязныя прыёмы ў рэгіёнах


Людзям неабходна паказваць дакладны алгарытм вырашэння праблем, якія іх хвалююць. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў падчас наведання Воранаўскага раёна, дзе ён сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Доцішкі.


«Сёння, што важна, прагучалі пытанні не местачковага плана, маўляў, толькі для сябе, наадварот, людзей хвалюе развіццё гэтай зямлі, праблемы малых гарадоў і аграгарадкоў у цэлым. Такая грамадзянская пазіцыя радуе», — адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што для таго каб утрымаць людзей на вёсцы, патрэбна не толькі добрая праца з годным заробкам, але і вырашэнне ўсіх бытавых пытанняў. Моладзь неабходна не толькі забяспечыць жыллём, але і стварыць умовы для вольнага часу, культурнага, спартыўнага адпачынку, забяспечыць доступ да поўнага пакета сацыяльных паслуг, дадаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

Шэраг зваротаў грамадзян будзе разгледжаны дадаткова, а некаторыя прапановы, магчыма, атрымаюць больш шырокую рэалізацыю. Напрыклад, у Воранаве былы інтэрнат перабудавалі ў жылы дом на 50 арэндных кватэр для маладых спецыялістаў, жыхары раёна прапанавалі перанесці вопыт стварэння арэнднага жылля і на аграгарадкі. Таксама ад мясцовых грамадзян паступалі пытанні на тэму ЖКГ, агучвалася праблема не самага лепшага стану дарог. «Шмат яшчэ трэба будзе зрабіць, але ўрад бачыць гэтыя праблемы. Калі мы і не знімем іх адразу, але пакажам людзям дакладны алгарытм вырашэння гэтых пытанняў за канкрэтны прамежак часу, то гэта ўжо будзе гарантыяй таго, што яны застануцца на гэтай зямлі», — адзначыў Максім Рыжанкоў.

Як паведамляе БелТА, падчас паездкі ў Воранаўскі раён першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта таксама наведаў шэраг важных сацыяльных і турыстычных аб'ектаў рэгіёна, азнаёміўся з работай ААТ «Воранаўская сельгастэхніка».

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Алгарытм вырашэння праблем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».