Вы тут

Лукашэнка: Даём больш свабоды бізнесу, адказнасць павінна быць строгай


У Беларусі прадаставяць большую свабоду бізнесу, але павінен быць захаваны баланс у плане адказнасці за парушэнні. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы сёння з дакладам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзіма Іпатава па законапраекце аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.


Праект дакумента накіраваны на лібералізацыю заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці ў частцы прадпрымальніцкай дзейнасці. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што Беларусь у гэтай сферы будзе сярод вядучых дзяржаў.

"Мы даём большую свабоду нашаму бізнесу. Беспрэцэдэнтную свабоду і льготы - ідзіце працуйце. З іншага боку - самая жорсткая адказнасць за парушэнні. Каб не атрымалася, што мы прадэкларавалі адказнасць суб'ектаў гаспадарання, юрыдычных асоб, рамеснікаў і іншых за парушэнні, а на самай справе другім нарматыўным прававым актам - законам - перакрэслілі ўсё гэта: свабода поўная - адказнасці мала або яе няма. Каб гэты баланс быў захаваны", - папярэдзіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што пры выпрацоўцы нарматыўных прававых актаў па развіцці прадпрымальніцтва прадстаўнікі бізнес-супольнасці скардзіліся на празмерна цяжкія штрафы і іншыя адміністрацыйныя пакаранні. "Вы прапануеце гэтыя штрафы істотна зменшыць па пэўных артыкулах, скараціць сферу прымянення практыкі канфіскацыі маёмасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Замацоўваюцца ўмовы прыцягнення суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці. Таксама будзе пашыраны пералік падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці пры ўмове ўстаранення парушэнняў і выключаны з заканадаўства незапатрабаваныя на практыцы склады парушэнняў. "Давайце абмяркуем гэты праект закона, які павінен быць разгледжаны ў парламенце. Да 1 кастрычніка, як абяцалі, мы павінны ўвесці гэтыя нормы ў дзеянне. Укладзёмся ці не?" - пацікавіўся Прэзідэнт.

Вадзім Іпатаў далажыў, што асноўная задача законапраекта - забяспечыць разумны і справядлівы баланс. Накладаемыя спагнанні павінны быць суразмерныя нанесенай шкодзе, пры гэтым выплата штрафаў не павінна прыводзіць да ліквідацыі прадпрыемстваў і стрымлівання дзелавой ініцыятывы. У той жа час адміністрацыйныя санкцыі павінны забяспечваць эканамічную бяспеку і парадак у сферы прадпрымальніцтва.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.