Вы тут

Пералік відаў рамеснай дзейнасці будзе павялічаны на 30 працэнтаў


Пералік відаў рамеснай дзейнасці плануецца павялічыць на 30 працэнтаў. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў праект указа, накіраваны на далейшае развіццё рамесніцтва, які абмяркоўваўся сёння на рабочай сустрэчы з міністрам эканомікі Уладзімірам Зіноўскім.


Праект указа прадугледжвае пашырэнне пераліку матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу рамеснай прадукцыі, месц і спосабаў яе рэалізацыі. Сёння рамеснікі маюць права ажыццяўляць продаж сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і іншых месцах, вызначаных мясцовымі органамі ўлады. У адпаведнасці з праектам указа яны змогуць прадаваць іх непасрэдна ў майстэрнях, дастаўляць і перасылаць пакупнікам па пазначаным адрасе. Рамеснікі таксама змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю, у тым ліку ў інтэрнэце.

Асобна на сустрэчы абмяркоўвалася прапанова ўстанавіць магчымасць перадачы невыкарыстоўваемай або неэфектыўна выкарыстоўваемай нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў рэспубліканскай або камунальнай уласнасці, у бязвыплатнае карыстанне, а пасля заканчэння трох гадоў - ва ўласнасць рамеснікам па цане, роўнай адной базавай велічыні. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да гэтага пытання неабходна падыходзіць узважана, не дапускаючы разбазарвання дзяржаўнай уласнасці. "Трэба вельмі акуратна ставіцца да прыватызацыі, а фактычна гэта прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта створана народам, і тут нам трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі. Тым не менш, я хацеў бы, каб вы мне далажылі па гэтым праекце ўказа, спыніліся больш на гэтым пытанні".

Як расказаў журналістам па выніках сустрэчы міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, прынята рашэнне ў праекце ўказа, накіраваным на далейшае развіццё рамеснай дзейнасці, гэту норму не прапісваць. "Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што такая норма ў заканадаўстве існуе, толькі трэба больш сур'ёзна ёю карыстацца і губернатарам, і міністрам. І сёння можна ў бязвыплатнае карыстанне аддаваць плошчы і можна прадаваць плошчы - тыя, якія знаходзяцца (у арэндзе. - Заўвага БЕЛТА) тры і больш гадоў. Пытанне - за якую велічыню", - расказаў міністр.

У цэлым, паводле слоў Уладзіміра Зіноўскага, Прэзідэнт падтрымаў праект указа. "Мы лічым, што пасля прыняцця ўказа колькасць рамеснікаў можа падвоіцца", - сказаў міністр. Цяпер у Беларусі зарэгістравана амаль 23,5 тыс. рамеснікаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.