Вы тут

Мінэнерга: Заявы Літвы пра блакаванне імпарту энергіі - палітычныя


Заявы Літвы аб планах блакаваць імпарт электраэнергіі з Беларускай АЭС з'яўляюцца палітызаванымі, заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на палях 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ.


"Гэта не больш чым палітычная заява. У рэальным жыцці на электраэнергетычным рынку, як і на любым іншым, мае рацыю пакупнік. Ён купляе тое, што якасней і танней. Таму пажывём - пабачым, усё ў жыцці мяняецца. Я думаю, што эканамічная мэтазгоднасць і спажывец ўсё адрэгулююць. Таму гэта ўсё часовыя з'явы", - лічыць Міхаіл Міхадзюк.

Намеснік міністра пацвердзіў, што Беларусь мае намер працягваць з літоўскім бокам дыялог па АЭС. "Мы неаднаразова заяўлялі, што гатовыя да дыялогу на ўзроўні тэхнічных спецыялістаў, экспертаў. Мы ўжо адказалі на ўсе пастаўленыя літоўскім бокам пытанні, пры гэтым гатовыя і далей весці дыялог, але, на жаль, іншы бок нас не чуе", - дадаў ён.

БЕЛТА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».