Вы тут

На М1 былі збітыя два чалавекі


У Нясвіжскім раёне два чалавекі, якія выйшлі з машыны на трасе М1, былі збітыя транспартнымі сродкамі, паведамілі ва УДАІ УУС Мінаблвыканкама.


Здарэнне адбылося прыблізна ў 22.30 на 256-м кіламетры аўтадарогі Брэст—Мінск—мяжа РФ паблізу вёскі Малінаўка. Пасля вымушанага спынення ў паласе разгону каля асветленай стаянкі 30-гадовы пасажыр аўтамабіля «Хёндаі Санта Фе» не ўпэўніўся ў бяспецы і выйшаў на праезную частку. Там яго збіў аўтобус «Неаплан 116», які ехаў ў напрамку Брэста. Збіты застаўся ляжаць на праезнай частцы. Пасажыры легкавіка — жанчына і мужчына — пабеглі да пацярпелага для аказання дапамогі. У гэты момант на яго здзейсніў наезд «Пежо Партнёр». Жанчына паспела адскочыць у бок, а мужчына трапіў пад колы машыны. Два мужчыны загінулі на месцы. Абставіны ДТЗ установіць следства. Вядома, што ніхто з іх не быў пазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Распачаты крымінальныя справы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Дзве смерці запар на трасе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».